Справа БелТА. Факты, спісы, спасылкі па тэме
Следчым камітэтам па матэрыялах праверкі, праведзенай супрацоўнікамі МУС, распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі, здзейснены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды).
Падставай да распачынання крымінальнай справы паслужыла паведамленне рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства БелТА аб збоях пры ажыццяўленні доступаў да платнага пакета паслуг, які давала названае прадпрыемства аднаму з яго заказчыкаў. Паводле афіцыйнай версіі, у ходзе праверкі супрацоўнікамі МУС выяўлены факты неправамернага доступу да кампутарнай інфармацыі, уласнікам якой з’яўляецца «БелТА».
Разам з тым, юрысты падкрэсліваюць, што артыкул Крымінальнага кодэкса, па якім затрымлівалі журналістаў і праводзілі ў іх ператрусы, не мае ніякага дачынення да сутнасці справы. Гэты артыкул скіраваны супраць хакераў, якія ўзломваюць сістэмы абароны кампутараў, але не супраць журналістаў, якім хтосьці перадаў паролі.
Платная падпіска БелТА каштуе 612 рублёў на месяц.
Максимальнае пакаранне паводле ч. 2 арт. 349 — абмежаванне ці пазбаўленне волі на тэрмін да 2 гадоў.
Праводзяцца следчыя дзеянні з удзелам службовых асоб рэдакцыйна-выдавецкай установы «Культура і мастацтва», ТАА «РиэлтБай», ТАА «АйТиВи», выдавецкага дома «Беларуская навука», ЗАТ «БелаПАН», ТАА «Тутбай Медыя».
Па гэтай справе агулам было затрымана для допытаў 18 чалавек. З іх былі адпраўленыя ў ізалятар 8 чалавек.
Агульны спіс затрыманых:
7 жніўня
1. Таццяна Каравянкова (БелаПАН)
2. Андрэй Серада (БелаПАН)
3. Марына Золатава (Tut.by)
4. Ганна Калтыгіна (Tut.by)
5. Ульяна Бабаед (Tut.by)
6. Галіна Уласік (Tut.by)
7. Дзмітрый Бобрык (Tut.by)
8. Ганна Ярмачонак (Tut.by)
9. Яўгенія Беразюк (Tut.by)
10. Людміла Чэкіна (Tut.by)
8 жніўня
11. Арына Жукава
12. Аляксей Жукаў («Белорусы и рынок»)
13. Ігар Хмара (Realt.by)
14. Марыя Сарока (Realt.by)
15. Алена Маслоўская (Realt.by)
16. Уладзіслаў Кулецкі (Realt.by)
17. Паўлюк Быкоўскі (пазаштатны аўтар Deutsche Welle, медыяэксперт)
9 жніўня
18. Ірына Леўшына (БелаПАН)
Былі затрыманыя на 72 гадзіны, адпраўленыя ў ізалятар і адпушчаныя на свабоду:
1. Таццяна Каравянкова (БелаПАН)
2. Марына Золатава (Tut.by)
3. Ганна Калтыгіна (Tut.by)
4. Галіна Уласік (Tut.by)
5. Ганна Ярмачонак (Tut.by)
6. Аляксей Жукаў («Белорусы и рынок»)
7. Паўлюк Быкоўскі (пазаштатны аўтар Deutsche Welle, медыяэксперт)
8. Ірына Леўшына (БелаПАН)
Праходзілі як падазраваныя па справе наступныя асобы:
Ульяна Бабаед (Tut.by)
Дзмітрый Бобрык (Tut.by)
Таццяна Каравянкова (БелаПАН)
Аляксей Жукаў
Марына Золатава (Tut.by)
Ганна Калтыгіна (Tut.by)
Галіна Уласік (Tut.by)
Ганна Ярмачонак (Tut.by)
Паўлюк Быкоўскі (пазаштатны аўтар Deutsche Welle, медыяэксперт)
Ірына Леўшына (БелаПАН)
9 жніўня Следчы камітэт паведаміў, што галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава нібыта «прызнала, што з яе ведама на працягу доўгага часу супрацоўнікі незаконна выкарыстоўвалі рэквізіты доступу да платнай падпіски РУП «БелТА».
Таму «з улікам устаноўленых абставінаў, а таксама таго, што М. Золатава з’яўляецца службовай асобай, яе дзеянні кваліфікаваныя па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (бяздзейнасць службовай асобы).
Улічваючы яе актыўнае садзейнічанне следству, прынята рашэнне аб непрымяненні ў дачыненні да яе меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту».
Максімальнае пакаранне па ч. 2 арт. 425 КК РБ — пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
Пазней галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава выступіла з заявай, у якой звярнула ўвагу на шэраг абставінаў, якія парушаюць правы супрацоўнікаў TUT.BY.
Вобшукі прайшлі ў наступных рэдакцыях:
Tut.by, БелаПАН, Realt.by, газета «Культура і мастацтва» (супрацоўнікі пацвердзілі, але адмовіліся расказваць падрабязнасці), газета «Навука» (супрацоўнікі пацвердзілі, але адмовіліся расказваць падрабязнасці). Праводзіліся таксама следчыя дзеянні ў дачыненні ТАА “АйТиВи” (сайт ITV.BY, кабельнае тэлебачанне). Супрацоўнікі прадпрыемства адмовіліся кантактаваць з журналістамі.
Вобшукі дома былі ў журналістаў:
1. Таццяна Каравянкова (БелаПАН) — вобшук у кватэры і ў доме маці ў Гродненскай вобласці
2. Марына Золатава (Tut.by)
3. Ганна Калтыгіна (Tut.by)
4. Галіна Уласік (Tut.by)
5. Ганна Ярмачонак (Tut.by)
6. Аляксей Жукаў («Белорусы и рынок»)
7. Паўлюк Быкоўскі (пазаштатны аўтар Deutsche Welle, медыяэксперт)
8. Ірына Леўшына (БелаПАН)
9. Дзмітрый Бобрык (Tut.by)
10. Яўгенія Беразюк (Tut.by) — не пацверджана
Усе, хто праходзіць па справе, кажуць, што падпісалі дакументы аб неразгалошванні.
У першай дэкадзе лістапада журналістам, якіх абвінавачваюць у прычыненні фінансавых стратаў дзяржаўнаму інфармагенцтву БЕЛТА, прапануюць кампенсаваць гэтыя грошы. Аднак, нават калі журналісты і выплацяць прад’яўленыя ім сумы, гэта ніякім чынам не здымае з іх абвінавачвання, не вызваляе ад судовага разгляду.
Канчатковую суму стратаў, якія журналісты нібыта нанеслі дзяржаўнаму інфармацыйнаму агенцтву БЕЛТА, назавуць па завяршэнні следства. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.
Вядома, што абвінавачванні ўжо прад’явілі шасці асобам з рэдакцыі TUT.BY.
Абвінавачванне прад’яўлена галоўнаму рэдактару БелаПАН Ірыне Леўшынай, аглядальніку БелаПАН Таццяне Каравянковай, карэспандэнту Deutsche Welle Паўлюку Быкоўскаму і галоўнаму рэдактару партала Realt.by Уладзіславу Кулецкаму.
Некаторыя фігуранты «справы БЕЛТА» пакуль не хочуць, каб іх імёны разгалошваліся.
Сумы стратаў, нанесеных БЕЛТА, усім журналістам назвалі розныя. Кожны журналіст самастойна абірае тактыку паводзінаў. Напрыклад, Следчы камітэт прыйшоў да высновы, што карэспандэнту Deutsche Welle Паўлюк Быкоўскі мусіць кампенсаваць БЕЛТА крыху больш за 4 000 рублёў.
Паўлюк Быкоўскі кажа, што прызнае сваю віну і мае намер сплаціць гэтыя грошы.
«Я адразу абіраў такі варыянт паводзінаў, гэта — мая тактыка. Натуральна, я нікога не схіляю да такіх рашэнняў», — патлумачыў вядомы журналіст і медыяэксперт.
Заснавальнік і саўладальнік TUT.BY, старшыня агульнага сходу ўдзельнікаў ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» і ТАА «Надзейныя праграмы» Юрый Зісер на сваёй старонцы ў Facebook падзяліўся думкамі наконт таго, што наўрадці справа супраць журналістаў скончыцца «кампенсацыяй стратаў БЕЛТА».
Таксама вядомы бізнэсовец звяртае ўвагу, што гэтая справа наесла вялікія страты дзяжаве ў сувязі з пагаршэннем інвестыцыйнага клімата.
22 лістапада галоўнаму рэдактару партала TUT.BY Марыне Золатавай прад’явілі абвінавачванне.
Абвінавачванне Марыне Золатавай прад’яўлена па ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэкса Беларусі (бяздзейнасць службовай асобы). Санкцыі па гэтым артыкуле прадугледжваюць ад штрафу да пяці гадоў пазбаўлення волі.
Паводле Крымінальнага кодэксу, «бяздзейнасць службовай асобы» азначае «наўмыснае насуперак інтарэсам службы невыкананне службовай асобай з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці дзеянняў, якiя яна павiнна была i магла ажыццявiць з прычыны ўскладзеных на яе службовых абавязкаў, спалучанае з патураннем злачынству або пацягнула невыкананне паказчыкаў, дасягненне якiх з’яўлялася ўмовай аказання дзяржаўнай падтрымкі, альбо прычыненне шкоды ў буйным памеры або істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзянаў альбо дзяржаўным або грамадскім інтарэсам».
Раней яна таксама была падазронай па ч. 2 арт. 349 (Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Крымінальны пераслед па гэтым артыкуле ў дачыненні да Марыны Золатавай спынена «ў сувязі з нездзяйсненнем злачынства».
Такім чынам агулам абвінавачанні былі выстаўленыя 15 фігурантам «справы БЕЛТА».
З дакументаў вынікае, што абвінавачаныя журналісты і рэдактары нібыта «наўмысна з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці здзейснілі несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі, якая захоўваецца ў кампутарнай сістэме і сетцы рэспубліканскага УП «БЕЛТА «, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне іншай істотнай шкоды».
Усім фігрунтам прапанавалі сплаціць шкоду, якую яны нанеслі БелТА. Сумы вар’іруюцца ад 3 да 17 тысяч рублёў.
Двух фігурантаў «справы БелТА» — уласнага карэспандэнта «Нямецкай хвалі» Паўлюка Быкоўскага і рэдактара партала Realt.by Уладзіслава Кулецкага 22 лістапада вызвалілі ад крымінальнай адказнасці.
Справа супраць журналістаў перакваліфікаваная паводле арт. 252 КПК «у сувязі з прымяненнем мер адміністрацыйнага ўздзеяння».
Артыкул 86 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса РБ прадугледжвае вызваленне ад крымінальнай адказнасці з прыцягненнем асобы да адміністрацыйнай адказнасці. Гэта тычыцца асоб, якія ўпершыню здзейснілі злачынства, якое не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі, або менш цяжкае злачынства і кампенсавалі шкоду, альбо выплацілі даход, атрыманы злачынным шляхам, або іншым чынам загладзілі нанесеную злачынствам шкоду.
Матэрыялы па тэме:
Зісер пра вырак Золатавай: «Гэта яшчэ мяккі прысуд, і я лічу яго перамогай»
Заява ГА «БАЖ» і Беларускага ПЭН-цэнтра з нагоды прысуду Марыне Золатавай
«Репортеры без границ»: штраф Золотовой — попытка запугать оставшиеся независимые СМИ Беларуси
Лічба дня. Колькі агулам прысудзілі Марыне Золатавай на «справе БелТА»
Глава Верховного суда: Повышенное внимание к суду над Золотовой можно расценить как косвенное давление
Прокурор просит наказать Марину Золотову штрафом в 1000 базовых величин
«Вас же не били, руки вам не зажимали». Глава СК ответил на вопросы Tut.by о «деле БелТА»
Праслухоўваньне тэлефонаў, ананімкі і роля кіраўніка БТ. Загадкі «справы БелТА», пра якія мы даведаліся ў судзе
Золотова: С Tut.by на БелТА переходило до половины всего дневного трафика агентства
Уласик: От меня требовали оговорить Золотову, после отказа отправили в ИВС
Следователи читали переписку Tut.by, подключаясь к Telegram журналиста
Ульяна Бобоед: За прочтение в подписке 19 заметок БелТА я заплатила 8 580 рублей
Суд над редактором Tut.by Мариной Золотовой. Второй день. Онлайн
Судят редактора Tut.by Марину Золотову. Онлайн первого дня процесса
«Дело БЕЛТА». СК снова отказался прекратить уголовное преследование главреда TUT.BY
Светлана Алексиевич выступила в поддержку журналистов по «делу БелТА» ВИДЕО
«Рэпарцёры без межаў» заклікаюць адрэагаваць на хвалю пераследаў журналістаў у Беларусі
Заява ГА «БАЖ» з нагоды ператрусаў у рэдакцыях СМІ і затрыманняў журналістаў
ARTICLE 19: Прекратите преследование независимых СМИ
Заява Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства
Европейская Зеленая партия требует освобождения задержанных белорусских журналистов
Задержание журналиста Быковского: DW направила протест послу Беларуси в ФРГ
Национальный союз журналистов Украины солидарен с белорусскими коллегами-журналистами
Генсакратар Пакістанскага фонда прэсы напісаў адкрыты ліст пратэсту прэзідэнту Беларусі ў сувязі з пераследам журналістаў
МФЖ / EFJ асуджае ціск Следчага камітэта на медыя Беларусі
Заявление ОО “Экодом” в связи с обысками и задержанием журналистов
Правозащитные организации обратились к Спецдокладчику ООН и Представителю ОБСЕ по вопросам свободы СМИ связи с преследованием журналистов в Беларуси
Заява Гомельскай гарадской арганізацыі ГА “БАЖ” у падтрымку журналістаў і блогераў
Снова не IT-гавань. Мировые СМИ рассказали о волне задержаний журналистов в Беларуси
АБСЕ занепакоена мерамі ў дачыненні да незалежных СМІ ў Беларусі і заклікае ўлады вызваліць затрыманых журналістаў
Брусэль заклікаў вызваліць затрыманых беларускіх журналістаў
Заявление Официального представителя Генерального секретаря Совета Европы относительно обысков и арестов в белорусских СМИ