• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    МФЖ / EFJ асуджае ціск Следчага камітэта на медыя Беларусі

    Міжнародная і Еўрапейская федэрацыі журналістаў (IFJ / EFJ) падтрымала заклікі сябра-арганізацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) неадкладна вызваліць групу журналістаў, затрыманую пасля рэйдаў Следчага камітэта.

    «Мы лічым гэтыя вобшукі і затрыманні грубым парушэннем свабоды выказвання і дзейнасці СМІ. У любым выпадку дзеянні праваахоўных органаў выглядаюць празмернымі. Расследаванне крымінальных спраў не павінна адбівацца на свабодзе і прафесійнай дзейнасці СМІ. Асаблівую заклапочанасць выклікае пераслед рэдакцый на тле сістэматычных парушэнняў права на распаўсюд інфармацыі і запалохвання журналістаў праз пераслед заснавальніка БелаПАН Аляксандра Ліпая і журналістаў тэлеканала “Белсат”, — гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай з нагоды хвалі пераследу журналістаў у Мінску.

    Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле артыкула «несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі, зроблены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды».

    Следчы Камітэт сцвярджае, што да названай супрацьпраўнай дзейнасці датычныя службовыя асобы выдавецкага дома «Беларуская навука», ЗАТ «БелаПАН», ТАА «Тутбай Медыя». Сёння праводзяцца следчыя дзеянні з удзелам службовых асоб рэдакцыйна-выдавецкай установы «Культура і мастацтва», ТАА «РиэлтБай», ТАА «АйТиВи»

    Па падазрэнні ў здзяйсненні гэтага злачынства затрымалі шэраг прадстаўнікоў медыя.

    Задержаны Павлюк Быковский и Алексей Жуков

    Допыт Таццяны Каравянковай перанеслі на чацвер. Адваката да яе не пускаюць

    Спіс журналістаў, затрыманых па «справе БЕЛТА»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці