• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістка прапануе прабежкі на знак падтрымкі TUT.BY

    Віцебская журналістка Таццяна Матвеева, супрацоўніца партала TUT.BY, прапанавала падтрымаць калегаў незвычайным чынам. “Давайце зладзім забегі альбо велапрабегі ў сваіх гарадах, у сталіцы і абласных цэнтрах — на знак салідарнасці адзін з адным і ў падтрымку нашага партала. Апранаем майку (камізэльку, бейсболку і г. д., у каго што ёсць) з карпаратыўнай сімволікай. І наперад”, — напісала яна на сваёй старонцы ў Facebook.

    Таццяна Матвеева не толькі прапанавала ідэю, але і пачала яе ўвасабляць. Аматарка бегу, яна выйшла сёння на ранішнюю прабежку ў майцы з лагатыпам TUT.BY.

    “Звычайна не звяртаю ўвагі на людзей падчас прабежкі, засяроджаная на сабе, гэта мой рэлакс. Але сёння часам глядзела на рэакцыю мінакоў. І ў вачах людзей было адабрэнне: нешта кшталту, як у народзе кажуць, “рэспект і ўважуха”. Нас чытаюць, нас любяць, нашы навіны чакаюць, з іх у многіх пачынаецца ранак і заканчваецца вечар. І, мабыць, ніколі яшчэ мае плечы не былі такімі выпрамленымі ад гонару. І ніколі гэтыя 5 літар нашага лога на сэрцы не грэлі мне так душу, як сёння!” — піша журналістка.

    У каментарах да гэтага допісу ўжо з’явіліся водгукі ад калег: аказваецца, у іншых гарадах журналісты таксама выходзілі займаца фізкультурай у адзенні з лагатыпам tut.by.

    Паралельна калегі з Віцебшчыны прапануюць захады і ў дачыненні да агенцтва БелТА, якая ініцыявала ператрусы ў рэдакцыях і затрыманні журналістаў.

    Рэдактар сайта orsha.eu Ігар Казмярчак размясціў на сваёй старонцы ў Face­book наступны допіс: “Можа, журналістам дамовіцца і абвесціць байкот БелТА? ДзяржСМІ платную падпіску не афармляюць. А байкот могуць учыніць толькі незалежныя СМІ. Адпаведна, з 30 падпісчыкаў платных застанецца 10–15: план платных паслугаў абвальваецца адразу ў разы”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці