Адпусцілі на свабоду рэдактара TUT.BY Галіну Уласік (відэа)
Пра тое, што Галіну Уласік адпускаюць сёння пасля допыта, паведаміў яе адвакат.
Галіну Уласкі затрымалі 7 жніўня раніцай. У яе дома СК праводзіў вобшук.
Гэтыя дні Уласік правяла ў ізалятары на Акрэсціна.
Следчым камітэтам па матэрыялах праверкі, праведзенай супрацоўнікамі МУС, распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі, здзейснены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды).
Падставай да завядзення крымінальнай справы паслужыла паведамленне рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «БелТА» аб збоях пры ажыццяўленні доступаў да платнай падпісцы паслуг, якія падаваліся названым прадпрыемствам аднаму з яго заказчыкаў. У ходзе праверкі супрацоўнікамі МУС выяўленыя факты неправамернага доступу да кампутарнай інфармацыі, уласнікам якой з’яўляецца «БелТА».