Вызвалілі галоўнага рэдактара БелаПАН Ірыну Леўшыну
Пасля допыту ў Следчым камітэце выйшла на свабоду галоўны рэдактар інфармагенцтва БелаПАН Ірына Леўшына. Яна была затрыманая па "справе БелТА" 9 жніўня.
Галоўны рэдактар інфармагенцтва БелаПАН Ірына Леўшына раніцай 9 жніўня не з’прыйшла на працу, яе тэлефон быў адключаны. пазней дачка пабачыла дома сляды вобшуку. А ў Следчым камітэце пацвердзілі факт затрымання журналісткі.
Па «справе БелТА» ў Мінску тры дні ішлі ператрусы ў рэдакцыях, затрыманні журналістаў.
Следчы камітэт расследуе крымінальную справу па ч. 2 арт. 349 (несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі, здзейснены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Праводзяцца следчыя дзеянні з удзелам службовых асоб рэдакцыйна-выдавецкай установы «Культура і мастацтва», ТАА «РиэлтБай», ТАА «АйТиВи», выдавецкага дома «Беларуская навука», ЗАТ «БелаПАН», ТАА «Тутбай Медыя».