• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістка БелаПАН Тацяна Каравянкова вызваленая

    Заўтра яе чакае допыт у Сьледчым камітэце, паведаміў адвакат.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/79feb415-bcae-4eaa-825a-75a9d0219e49_cx16_cy0_cw68_w1023_r1_s.jpg

    Тацяна знаходзіцца дома. «Мяне сёньня дапыталі. Заўтра аб 11‑й гадзіне я мушу яшчэ зьявіцца на допыт. Раней я адмаўлялася ад дачы паказаньняў, бо кепска пачувалася», — распавяла Тацяна Каравянкова Радыё Свабода.

    Тацяна кажа, што ў дачыненьні да яе прымяняецца ч.2 артыкула 349 Крымінальнага кодэксу («Несанкцыянаваны доступ да кампутэрнай інфармацыі» — да 2 гадоў зьняволеньня). Яна давала падпіску пра неразгалошваньне.

    Затрымліваць Тацяну прыехалі 7 жніўня а сёмай ранку ў вёску, дзе яна адпачывала, у ста кілямэтрах ад Менску. «Зранку грукат у браму, я выходжу, а на мяне адразу камэра са сьвятлом. Вобшук праводзіўся карэктна, сьледчы таксама паводзіў сябе карэктна, — распавядае журналістка. — Апроч канвою, які вёз нас на Акрэсьціна, усе былі карэктныя».

    Чаму было прынятае рашэньне зьмясьціць журналістак у ізалятар на Акрэсьціна, Тацяна ня ведае. Зь іншымі затрыманымі па гэтай справе падчас знаходжаньня ў Сьледчым камітэце і ў ізалятары яна не сутыкалася. «Але на Акрэсьціна я чула, як па прозьвішчы называлі Марыну Золатаву і Ганну Ермачонак», — кажа Тацяна.

    Увесь гэты час Тацяна мела праблемы з ціскам, зьвярталася да мэдыкаў ІЧУ.

    «Дома дакладна лепш, чым на Акрэсьціна», — сьмяецца Тацяна Каравянкова ў адказ на пытаньне, як пачуваецца цяпер. — Там было і душна і сьмярдзела, як у пляцкарце «Менск-Сімфэропаль» пачатку 2000‑х гадоў».

    Затрыманымі ў «справе БелТА» застаюцца галоўны рэдактар Белапан Ірына Леўшына і журналіст Паўлюк Быкоўскі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці