• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вызвалілі журналіста Паўлюка Быкоўскага

    Пасля допыту ў Следчым камітэце вызвалілі журналіста Deutsche Welle Паўлюка Быкоўскага.

    Паўлюка Быкоўскага затрымалі 8 жніўня на 72 гадзіны. У яго дома быў вобшук — забралі тэхніку, носьбіты інфармацыі, банкаўскія карты.

    Спадар Быкоўскі расказаў, што ў Следчым камітэце яму паабяцалі вярнуць тэхніку пры першай жа магчымасці.

    «Я пакуль буду займацца справамі, для якіх не патрэбная тэхніка. Напрыклад, рабіць дома рамонт», — сказаў журналіст.

    Ён заўважыў, што, як і раней, лічыць следчыя меры непрапарцыйнымі.

    Дапамогу журналіст атрымаў спачатку ад дзяжурнага адваката, а пазней да яго пусцілі адваката, з якім была заключаная дамова.

    Паўлюк Быкоўскі, як і іншыя фігуранты «справы БелТА», не можа расказваць пра акалічнасці следства,

    Пасля затрымання Быкоўскага медыякарпарацыя Deutsche Welle накіравала беларускаму паслу ў Берліне пратэст з патрабаваннем вызваліць іх карэспандэнта.

    У ізалятары застаецца галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына. У яе сёння таксама допыт у СК.
     

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці