• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На сайце petitions.by кіраўніцтва БЕЛТА заклікаюць забраць зварот з СК

    На сайце petitions.by з'явілася петыцыя да кіраўніцтва агенцтва БЕЛТА з заклікам забраць заяву са Следчага камітэта. Стварыў яе адзін з кіраўнікоў "Гавары праўду" Андрэй Дзмітрыеў, які паведаміў пра гэта ў сацсетках.

    Фота: pixabay.com

    Зварот плануецца адаслаць у Адміністрацыю прэзідэнта і Міністэрства інфармацыі.

    «Затрыманне галоўных і выпускных рэдактараў партала TUT.BY і агенцтва БелаПАН, ператрусы ў іх рэдакцыях — гэта небяспечны і правакацыйны крок ва ўмовах, калі наша краіна падвяргаецца грубым і хлуслівым інфармацыйным нападам звонку», — гаворыцца ў звароце.

    У петыцыі нагадваецца, што нядаўна ў інфармацыйнае поле адбываліся ўкіды пра інсульт кіраўніка дзяржавы ды іншыя выдумкі, «якія ставяць пад сумнеў незалежнасць нашай краіны ці яе суверэнныя інтарэсы». Аслабленне нацыянальных СМІ, як гаворыцца ў заяве, непазбежна вядзе да ўзмацнення замежных СМІ, якія вяшчаюць на Беларусь.

    Таму аўтары звароту прапануюць, каб БЕЛТА адклікала заяву а Следчага камітэта і вырашыла спрэчку ў дасудовым парадку.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці