• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Мы цалкам салідарныя з нашымі адважнымі калегамі!» МФЖ падхапіў эстафету падтрымкі палітзняволеных журналістаў

    У Бруселі насупраць будынка Еўрапейскай камісіі прадстаўнікі Міжнароднай федэрацыі журналістаў і яе еўрапейскай рэгіянальнай арганізацыі зладзілі акцыю на знак падрымкі беларускіх рэпарцёраў-палітвязняў. Акцыя праводзілася ў межах Марафона салідарнасці, які ў  Сусветны дзень свабоды прэсы распачала БАЖ.

    У чэрвені ў Бруселі каля ўваходу ў Res­i­dence Palace — будынак, у якім месціцца штаб-кватэра Міжнароднай федэрацыі журналістаў, Еўрапейскай федэрацыі журналістаў і многіх іншых медыяарганізацый і навінавых агенцтваў — з’явіліся партрэты беларускіх журналістаў-палітвязняў. 

    «Наш будынак размешчаны на вуліцы Rue de la Loi, тварам да Еўрапейскай камісіі. Мы мяркуем, што гэта прыдатнае месца для закліку да вызвалення нашых калег», — зазначылі прастаўнікі МФЖ і ЕФЖ. 

    Генеральны сакратар МФЖ Энтані Белангер заявіў: «Рэжым Лукашэнкі падаўляе свабоду слова і пазбаўляе свабоды журналістаў і супрацоўнікаў СМІ. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення 33 журналістаў, якія зараз знаходзяцца ў зняволенні ў Беларусі, і заклікаем арганізацыі па свабодзе прэсы і журналісцкія асацыяцыі не заплюшчваць вочы на рэпрэсіі супраць СМІ і абуральныя парушэнні правоў чалавека ў краіне».

    Падзякаваць БАЖ праз Patreon

    «Беларуская асацыяцыя журналістаў, адзіная незалежная прадстаўнічая арганізацыя журналістаў і супрацоўнікаў СМІ ў краіне, была прызнана рэжымам «экстрэмісцкай групоўкай» у сакавіку 2023 года. Мы цалкам салідарныя з нашымі адважнымі калегамі, якія здзяйсняюць сваю дзейнасць у выгнанні па супрацьдзеянні рэпрэсіям, што працягваюцца супраць свабоды прэсы і грамадзянскай супольнасці. Журналістыка — гэта не злачынства!», — дадаў спадар Белангер.

    Нагадаем, Марафон салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі рэпарцёрамі стартаваў у Вільні 3 траўня з сумеснай акцыі БАЖ і Саюза журналістаў Літвы.

    Да прапановы ўжо далучыліся ў Германіі, Швецыі, Фінляндыі, Даніі і іншых краінах.

    БАЖ заклікае калег ва ўсім свеце падтрымаць акцыю салідарнасці! Вы можаце раздрукаваць партрэты зняволеных калег, сфатаграфавацца з імі ў пазнавальных месцах вашага горада (не ў Беларусі) і апублікаваць у сацыяльных сетках з тэгамі #СвабодуЖурналістам і #BecauseThe­Jour­nal­ist, а таксама даслаць нам на адрас office@baj.media ці intercomm@baj.media .

    #СвабодуЖурналістам
    #BecauseThe­Jour­nal­ist

    Чытайце яшчэ:

    Марафон салідарнасці працягваецца: палітзняволеных журналістаў падтрымалі ў Германіі

    Сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў заблакавалі ў Расіі

    У Івацэвічах рэдактара незалежнага інтэрнэт-рэсурсу выклікалі «на размову» ў міліцыю

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці