Саюз журналістаў Фінляндыі правёў акцыю ў падтрымку беларускіх палітзняволеных медыйшчыкаў
Рада Саюзу журналістаў выказала падтрымку і салідарнасць з беларускімі калегамі, якія зараз знаходзяцца за кратамі.
Фінскія журналісты правялі сустрэчу, падчас якой яны трымалі ў руках фотаздымкі зняволеных журналістаў. Імёны беларускіх калег былі зачытаныя на мерапрыемстве.
Падзякаваць БАЖ праз Patreon
«Многія еўрапейскія журналісцкія арганізацыі ўдзельнічаюць у такой жа дэманстрацыі падтрымкі. У тым ліку літоўцы і шведы», — кажа эксперт па міжнародных справах Саюзу журналістаў Фінляндыі Сала Назаранка.
У Беларусі за кратамі знаходзяцца 33 журналісты.
Марафон салідарнасці з беларускімі медыйшчыкамі ў няволі стартаваў у Вільні 3 траўня з сумеснай акцыі БАЖ і Саюза журналістаў Літвы. Далей да яго далучаюцца партёры БАЖ з журналісцкіх арганізацый розных краіны свету.
Падтрымаць акцыю салідарнасці БАЖ заклікае калег ва ўсім свеце! Вы можаце раздрукаваць партрэты зняволеных калег, сфатаграфавацца з імі ў пазнавальных месцах вашага горада (не ў Беларусі) і апублікаваць у сацыяльных сетках з тэгамі #СвабодуЖурналістам і #BecauseTheJournalist, а таксама даслаць нам на адрасoffice@baj.media ці intercomm@baj.media .
#СвабодуЖурналістам
#BecauseTheJournalist