Журналісты не злачынцы! У цэнтры Мальмё прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх калег
Шведскі саюз журналістаў, Frilans Syd, Swedish Pen і іншыя калегі далучыліся да распачатага БАЖам Марафону салідарнасці з беларускімі медыйшчыкамі, 33 з якіх знаходзяцца за кратамі.
— Нягледзчы на вялікую адлегласць паміж Мінскам і Мальмё, праблема зняволення журналістаў у Беларусі з’яўляецца вельмі важнай і блізкай для нас. Многія з беларускіх журналістаў і журналістак не толькі нашы калегі, але і сябры.
Падзякаваць БАЖ праз Patreon
Мы салідарныя з імі і патрабуем неадкаладнага вызвалення калег, якія ні ў чым не вінаватыя, — гавораць удзельнікі акцыі.
Шведскія калегі падкрэслілі, што для іх важна было паіменна назваць кожнага і кожную з 33‑х зняволеных прадстаўнікоў медыя.
— Гэта не ананімныя людзі, не проста партрэты, гэта чалавечыя лёсы і іх лёсы сем’яў. Таму мы тут і патрабуем іх вызвалення. Мы салідарныя з імі, — гавораць калегі.
Марафон салідарнасці з беларускімі медыйшчыкамі ў няволі стартаваў у Вільні 3 траўня з сумеснай акцыі БАЖ і Саюза журналістаў Літвы. Далей да яго далучаюцца партёры БАЖ з журналісцкіх арганізацый розных краіны свету.
Падтрымаць акцыю салідарнасці БАЖ заклікае калег ва ўсім свеце!
Вы можаце раздрукаваць партрэты зняволеных калег, сфатаграфавацца з імі ў пазнавальных месцах вашага горада (не ў Беларусі) і апублікаваць у сацыяльных сетках з тэгамі #СвабодуЖурналістам і #BecauseTheJournalist, а таксама даслаць нам на адрас office@baj.media ці intercomm@baj.media .
#СвабодуЖурналістам
#BecauseTheJournalist
Чытайце яшчэ:
«Дзякуючы такім людзям, як Павел, хочацца любіць Беларусь». Паўлу Мажэйку за кратамі споўнілася 45 гадоў
«Чыноўнікі губляюцца, адчуваюць сябе пад ударам». Інтэрв’ю з кіраўніком БРЦ Станіславам Івашкевічам
«Няпраўда, быццам беларусы забыліся пра сваіх рэпрэсаваных продкаў». Працяг публікацыі фрагмэнтаў кнігі Алега Грузьдзіловіча