Сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў заблакавалі ў Расіі
Нагляднае ведамства «Роскомнадзор» забараніла доступ да шэрагу расійскіх, беларускіх і ўкраінскіх сайтаў на падставе ваеннай цэнзуры. У гэтым пераліку значыцца і інтэрнэт-старонка Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Як паведамляе праваабарончы праект «ОВД News», у пераліку заблакаваных аказаліся сайты санкт-пецярбургскай рэдакцыі «Новай газеты», люстэркавая старонка «Свободных медиа», украінскі сайт «Історична правда», праект Votvot ад «Радио Свобода», а таксама сайты Беларускай асацыяцыі журналістаў і гомельскага навінавага рэсурсу «Флагшток».
Раней улады Беларусі прызналі інфармацыйную прадукцыю згаданых беларускіх платформ «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
З прыкладзеных звестак вынікае, што блакаванне пачало дзейнічаць 17 чэрвеня.
З прычыны прэсінгу з боку дзяржавы ў Расіі амаль не засталося крытычна настроеных СМІ, якіх бы не заблакаваў у інтэрнэце «Роскомнадзор». У гэтай сувязі расійскім карыстальнікам ўсё часцей даводзіцца карыстацца VPN для атрымання аб’ектыўнай інфармацыі.
Разам з тым, узнікае ўсё больш новых медыйных праектаў у выгнанні, у тым ліку каналаў у Telegram і на YouTube.
На пачатку года «Роскомнадзор» заблакаваў у Расіі сайт беларускага партала Reform.by. Тады «кіберпартызаны» ўзламалі ўнутраную сетку «Галоўнага радыёчастотнага цэнтра», які ўваходзіць у структуру нагляднага ведамства, і выпампавалі каля 1,2 тэрабайтаў дадзеных. Высветлілася, што расійскія ўлады адмыслова манітораць беларускае медыяполе і актыўна ўмешваюцца ў працу беларускіх незалежных СМІ.
Чытайце яшчэ:
Марафон салідарнасці працягваецца: палітзняволеных журналістаў падтрымалі ў Германіі
«Наблюдается туркменизация». Эксперты о ситуации с независимой журналистикой в Беларуси
Замглавы МВД Казакевич рассказал о методах борьбы с блогерами и журналистами