• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Зняволенага магілёўскага відэааператара Яўгена Глушкова прызналі палітвязнем

    Заяву аб прызнанні відэааператара-фрылансера Яўгена Глушкова палітычным вязнем беларуская праваабарончая супольнасць прыняла 15 лютага.

    «МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб’яднаных грамадскімі альбо палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве і палітыцы, што яна праводзіць, таксама экстрэмісцкімі фарміраваннямі прызнаныя некаторыя СМІ. Гэта ў сваю чаргу адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў», — гаворыцца ў супольнай заяве праваабаронцаў.

    Супраць відэааператара-фрылансера з Магілёва Яўгена Глушкова высунутае абвінавачанне ва ўдзеле ў «экстрэмісцкім фарміраванні», меркавана на падставе арт. 361–1 Крымінальнага кодэкса («Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім»).

    Да былога журналіста сілавікі прыйшлі на пачатку студзеня, паводле відавочцаў, затрыманне было жорсткім і з прымяненнем фізічнай сілы. Супрацоўнікі міліцыі гвалтам уварваліся ў кватэру Глушкова, схапілі яго і павалаклі ў службовы аўтамабіль проста ў хатнім адзенні — без верхняй вопраткі.

    Пасля затрымання Яўгена Глушкова пэўны час утрымлівалі ў ізалятары часовага ўтрымання, а потым перавялі ў следчы ізалятар пры турме № 4 у Магілёве.

    Відэааператар  шмат гадоў працаваў на магілёўскім гарадскім тэлебачанні, на пачатку 2000‑х супрацоўнічаў з рознымі інфармацыйнымі рэсурсамі ў якасці фрылансера. Апошнім часам ён не займаўся грамадскай дзейнасцю, жыў адзін і  вёў даволі замкнёны лад жыцця.

    Чытайце яшчэ:

    У Берліне ў межах кінапрэміі «Чырвоны верас» уганаравалі фільм Мары Тамковіч «У жывым эфіры»

    Журналістку Алену Шабуню судзілі па двух адміністрацыйных артыкулах. Пра суд ёй нават не паведамілі

    Улады прызналі «экстрэмісцкім» кантэнт старонак «Новага Часу»,  «Брестской газеты», «Белсата» і іншых медыяў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці