• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістку Алену Шабуню судзілі па двух адміністрацыйных артыкулах. Пра суд ёй нават не паведамілі

    Суд Першамайскага раёна Віцебска завочна судзіў журналістку Алену Шабуню па двух адміністрацыйных артыкулах: за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (артыкул 19.11 КаАП) і парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў (артыкул 24.23 КаАП).

    Паводле журналісткі-фрылансера Алены Шабуні, некалькі дзён таму на яе хатні адрас у Віцебску прыйшла позва ў суд і два адміністрацыйныя пратаколы. Позва была выпісана на 21 лютага. Таму Алена вельмі здзівлася, калі 16 лютага ёй пачалі тэлефанаваць знаёмыя і распытваць пра суд, які адбыўся ў гэты самы дзень.

    Вынік завочнага суда журналістцы, якая некалькі год таму з’ехала з Віцебска за мяжу з прычын пераследу за прафесійную дзейнасць, пакуль невядомы. Але з пратаколаў, дасланых па пошце, яна ведае, што стала падставай для адміністрацыйнага пераследу.

    «У маіх сацыяльных сетках знайшлі падпіску на рэсурс, прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй. У падобных выпадках сілавікі лічаць, што падпіска была захаваная з мэтай распаўсюду. Таму на мяне быў складзены пратакол паводле часткі  2 артыкула 19.11 КаАП.  Яшчэ адзін пратакол, ужо паводле ч.1 арт. 24.23 КаАП, на мяне склалі за фотаздымак на маёй старонцы ў Face­book. На выяве галінка з зялёнымі лісткамі і некалькі сцяжкоў — польскі, украінскі і беларускі, бел-чырвона-белы. Наяўнасць гэтага здымка расцанілі як «несанкцыянаванае пікетаванне», — распавяла Алена Шабуня.

    Справу Алены Шабуні разбіраў суддзя Першамайскага раённага суда Віцебска Міхаіл Юрчанка. Ён ужо судзіў журналістку, у тым ліку ў кастрычніку 2020 года, калі міліцыянты склалі на яе пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве — маршы пратэсту супраць вынікаў мінулых прэзідэнцкіх выбараў. Алена Шабуня тлумачыла суддзі  Юрчанку, што яна асвятляла акцыю  для тэлеканала «Белсат» ( на той час ён яшчэ не быў абвешчаным экстрэмісцкім фарміраваннем)  і мела пры сабе рэдакцыйнае заданне. Аднак суд адзначыў, што на ёй не было камізэлькі з надпісам «Прэса» і што ў яе няма рэдакцыйнага пасведчання ад СМІ, акрэдытаванага ў Беларусі. Журналістку тады пакаралі штрафам памерам 5 базавых велічынь.

    Чытайце яшчэ:

    У Берліне ў межах кінапрэміі «Чырвоны верас» уганаравалі фільм Мары Тамковіч «У жывым эфіры»

    Васіль Калач: «Для Беларусі гэта неадпрацаваная карма — вярнуць памяць пра шляхту»

    Хакеры ўзламалі сайты некалькіх украінскіх СМІ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці