• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Хакеры ўзламалі сайты некалькіх украінскіх СМІ

    Невядомыя атакавалі сайты як мінімум чатырох украінскіх СМІ. На іх старонках размясцілі фэйк пра нібыта «разгром» расійскімі войскамі элітных падраздзяленняў ВСУ ў Аўдзееўцы.

    Хакеры здзейснілі серыю кібератак увечары ў нядзелю. Пацярпелі сайты і акаўнты ў сацсетках вядомых украінскіх медыяў, піша Руская служба ВВС.
     
    «Сёння расейскія хакеры здзейснілі чарговую атаку на шэраг украінскіх медыяў і размясцілі на іх рэсурсах фэйкавую інфармацыю, — гаворыцца ў паведамленні дзяржаўнай службы спецыяльнай сувязі і абароны інфармацыі Украіны. — Ва ўрадавую каманду рэагавання на кампутарныя надзвычайныя падзеі CERT-UA, якая дзейнічае пры Дзяржспецсувязі, ужо звярнуліся прадстаўнікі «Украінскай праўды», Liga.net, «Апострафа» і «Тэлеграфа»».

    Зараз спецыялісты Дзяржспецсувязі праводзяць даследаванне гэтага інцыдэнту.
     
    У сваю чаргу, выданне «Украінская праўда» напісала, што невядомыя ўзламалі яе старонку ў сацсетцы Х і размясцілі там ілжывую інфармацыю.
     
    «У прыватнасці, там з’явілася фэйкавая інфармацыя аб нібыта «разгроме» расейскімі акупантамі элітных падраздзяленняў ВСУ ў Аўдзееўцы», — піша «Украінская праўда».
     
    Выданне папрасіла не лічыць, што гэта інфармацыя мае дачыненне да УП. Пазней «Украінская праўда» паведаміла, што доступ да аккаўнта Х адноўлены.

    Чытайце яшчэ:

    Што рабіць, калі ў Беларусі стануць блакаваць VPN — і ці трэба хвалявацца ўжо зараз

    Улады прызналі «экстрэмісцкім» кантэнт старонак «Новага Часу»,  «Брестской газеты», «Белсата» і іншых медыяў

    Нармалізацыя як умова выжывання. Што цяпер асвятляюць «перафарматаваныя» выданні

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці