• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Берліне ў межах кінапрэміі «Чырвоны верас» уганаравалі фільм Мары Тамковіч «У жывым эфіры»

    У Берліне прайшло ўзнагароджанне другой Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас». Фільм Мары Тамковіч «У жывым эфіры» атрымаў ганаровы дыплом у катэгорыі «Спецыяльная згадка» за віртуознае мастацкае адлюстраванне трагедыі цэлай краіны праз кароткі эпізод у менскай кватэры. 

    Фільм  распавядае гісторыю затрымання журналістак «Белсата» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай у момант вядзення дзяўчатамі рэпартажу з «Плошчы Перамен» і выбар, перад якім яны стаяць у хвіліны, калі ў кватэру грукаюцца сілавікі.

    — «У жывым эфіры» — мой кароткаметражны фільм, які быў тут намінаваны, — паказваўся на шматлікіх міжнародных фестывалях, быў адзначаны міжнародным журы, але ніколі не мог сутыкнуцца менавіта з беларускімі кінапрафесіяналамі ў такім конкурсе. Таму для мяне гэта вельмі асаблівая ўзнагарода, мне вельмі прыемна, што менавіта беларускія крытыкі адзначылі гэты фільм, — распавяла БАЖ рэжысёрка фільма Мара Тамковіч.

    На дадзены момант фільм можна паглядзець толькі на фестывалях, але пад канец гэтага года стужка з’явіцца на тэлеканалах і платформах. Зараз Мара скончыла працу над сваім дэбютным поўнаметражным фільмам «Пад шэрым небам», які быў натхнёны гісторыяй журналісткі Каці Андрэевай і яе мужа Ігара Ільяша.

    — У пэўным сэнсе гэта будзе працяг фільма «У жывым эфіры». Гэта спроба не столькі пражыць яшчэ раз тое, што было ў кароткім метры, але хутчэй асэнсаваць тое, што прыйшло пасля актыўных пратэстаў у 20‑м годзе. Мастацкі фільм — у моцнай палітычнай рэчаіснасці, але, перад усім, пра каханне, адданасць і спосаб захаваць сябе і адзін аднаго ў складаных абставінах, — заўважае аўтарка.

    Зараз фільму патрабуецца дыстрыбуцыя і сусветная прэм’ера. Ідэя працягнуць працу над гэтай тэмай была і ў прадзюсара.

    — Мне падаецца, канешне, як у рэжысёра у мяне мэта зрабіць кіно, якое выкліча эмоцыі і будзе істотным перажываннем для гледача, але я лічу вельмі важным распавядаць актуальныя беларускія гісторыі менавіта цяпер, каб мы не былі забытыя, і тыя людзі, якія гэтыя гісторыі таксама перажываюць, не былі забытыя, — падсумоўвае Мара.

    Былая відэааператар, а зараз журналістка тэлеканала «Белсат» Дар’я Чульцова, адна з прататыпаў  фільма «У жывым эфіры», ужо выйшла на волю пасля двух гадоў зняволення. Кацярына Андрэева дагэтуль знаходзіцца ў засценках рэжыму з выракам 8 гадоў і тры месяца пазбаўлення волі.

    Нагадаем, у лік пераможцаў Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас» увайшлі:

    «Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм»:

    • «Мара» Сашы Кулак;

    • «Смеласць» Аляксея Палуяна.

    «Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм»:

    • «Маладосць па-беларуску» Ксеніі Галубовіч;

    • «Метадычка» Паўла Мажара.

    «Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм»:

    • «Спатканне ў Мінску» Мікіты Лаўрэцкага.

    «Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм»:

    • «Смеццевая галава» Юрыя Сямашкі.

    «Найлепшы анімацыйны фільм»:

    • «Shirey Mara» Наты Карнеевай.

    «Найлепшы(ая) рэжысёр(ка)»:

    • Мікіта Лаўрэцкі за фільм «Спатканне ў Мінску».

    Чытайце яшчэ:

    Нармалізацыя як умова выжывання. Што цяпер асвятляюць «перафарматаваныя» выданні

    «Яны баяцца і разумеюць, што нас думаць па-іншаму не прымусіш». Інтэрв’ю з Вольгай Такарчук

    Васіль Калач: «Для Беларусі гэта неадпрацаваная карма — вярнуць памяць пра шляхту»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці