• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча перавялі ў івацэвіцкую калонію

    Галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча накіравалі ў івацэвіцкую калонію для адбыцця пакарання, паведамляе «Вясна».

    3 лістапада 2023 года ў судзе Маладзечанскага раёна Манцэвічу прысудзілі 4 гады калоніі, а таксама штраф у памеры 14 800 рублёў.

    Журналіста абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле артыкула 369–1 Крымінальнага кодекса. Яго справу разбіраў суддзя Маладзечанскага раённага суда Аляксей Іршын, дзяржабвінавачанне падтрымліваў памочнік пракурора — Аляксандр Марцінчык.

    Паводле следства, Манцэвіч, з’яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, супольна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года  «распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнэт-рэсурсах заведама ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады»:  нібыта «ў артыкулах змяшчалася недакладная інфармацыя, накіраваная на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, падрыў аўтарытэту краіны і яе органаў улады, нанясенне ўрону нацыянальным інтарэсам, дэстабілізацыю абстаноўкі сярод грамадзян Беларусі, фарміраванне ілжывых уяўленняў аб невыкананні ў рэспубліцы правоў і свабод грамадзян».

    Віны ў гэтым рэдактар выдання не прызнаў, што яшчэ раз пацвердзіў у сваёй апошняй прамове ў судзе.

    Рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча затрымалі15 сакавіка 2023 года пасля ператрусу ў ягоным доме ў Вілейцы. 6 красавіка 2023 г. беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Аляксандра Манцэвіча палітвязнем. Свой 65-гадовы юбілей журналіст сустрэў за кратамі.

    10 снежня мінулага года,  у Дзень правоў чалавека, беларуская праваабарончая супольнасць  абвясціла Аляксандра Манцэвіча лаўрэатам адмысловай прэміі, якой ён быў уганараваны завочна за  адстойванне прававых каштоўнасцяў у галіне журналістыкі.

    Мінскі абласны суд 23 студзеня 2024 года пакінуў прысуд без зменаў, а апеляцыйную скаргу — без задавальнення. 

    З 7 лютага 2024 года палітвязень пачаў адбываць тэрмін у калоніі № 22.

    Адрас для лістоў: ПК № 22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Аляксандру Барысавічу Манцэвічу

    Чытайце яшчэ:

    Журналістку Алену Шабуню судзілі па двух адміністрацыйных артыкулах. Пра суд ёй нават не паведамілі

    Улады прызналі «экстрэмісцкім» кантэнт старонак «Новага Часу»,  «Брестской газеты», «Белсата» і іншых медыяў

    Былая «чорная зона» са 150 палітвязнямі. Што вядома пра калонію, дзе Ігара Лосіка ўжо год трымаюць без сувязі з роднымі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці