• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міністэрства інфармацыі заблакавала рэгіянальны сайт з Брэста

    Напрыканцы мінулага тыдня стала вядома, што сярод недасяжных апынуўся сайт brestnote.by, які асвятляў мясцовае жыццё, аддаючы перавагу культурніцкім падзеям ў рэгіёне. Дэвізам гэтага брэсцкага інтэрнэт-рэсурсу быў выраз «Сайт для адпачынку ўсёй сям’ёй».

    Паводле слоў рэдактаркі сайта brestnote.by Наталлі Пармон, блакіроўка адбылася з ініцыятывы Міністэрства інфармацыі Беларусі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Як высветлілася, на адной з архіўных старонак  сайта знайшлі спасылку на інтэрнэт-публікацыю тэлеканала «Белсат».

    Летась у красавіку сайт brestnote.by ужо быў часова заблакаваны. Тады гэта было зроблена беларускім правайдарам на патрабаванне Раскамнагляда. Расійскаму ведамству не спадабался, як на сайце асвятлялася вайна ва Украіне.

    «Але нават тады Раскамнагляд даваў час для выдалення матэрыялаў, а ўжо потым нас блакавалі, — кажа Наталля Пармон. — Беларускі Мінінфарм заблакаваў сайт адразу, і незразумела, што рабіць далей».

    Напрыканцы 2020 года рэдактарку сайта brestnote.by выклікалі ў гарадскую пракуратуру Брэста. Нагодай стаў удзел журналісткі ў запісе відэазвароту жыхароў горада, якія былі занепакоеныя эскалацыяй гвалту ў Беларусі.

    Тады Наталлі Пармон зачыталі тэкст вуснага папярэждання, якое тычылася адказнасці за распаўсюд несапраўдных звестак. Пры гэтым сам тэкст папярэджання журналістка не атрымала, але ёй прапанавалі падпісаць дакумент. «У адказ я напісала, што кіруюся асноўным законам у сваім жыцці — Бібліяй, таму ілжывыя звесткі не распаўсюджваю», — распавяла Наталля Пармон.

    Чытайце яшчэ:

    «Беларусы зноў пачнуць чытаць газеты, калі зразумеюць, што там пішуць праўду». Гутарка з Віктарам Марчуком

    У Польшчы знік беларускі журналіст. Што вядома праз два тыдні пошукаў

    Мининформ заблокировал крупнейшую интернет-библиотеку белорусской литературы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці