• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На патрабаванне Раскамнагляда беларускі правайдар заблакаваў брэсцкі сайт — за асвятленне вайны ва Украіне

    Размова ідзе пра сайт brestnote.by, ад уладальніцы якога запатрабавалі выдаліць матэрыял, дзе асвятлялася хроніка расійскай ваеннай агрэсіі ва Украіне.

    Як распявала рэдактар сайта Наталля Грынчак, 3 красавіка на яе электронную пошту прыйшоў ліст ад правайдара, які абслугоўвае інтэрнэт-рэсурс.

    У ім паведамлялася пра рашэнне Раскамнагляда ўнесці інтэрнэт-старонку брэсцкага сайта brestnote.by у “Адзіны рэестр даменных імёнаў, паказальнікаў старонак сайтаў у сетцы Інтэрнэт і сеткавых адрасоў, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць сайты ў сетцы Інтэрнэт, якія змяшчаюць інфармацыю, распаўсюд якой у Расійскай Федэрацыі забаронены”. Высветлілася, што ў спіс забароненых інтэрнэт-старонак трапіла публікацыя з хронікай падзей ва Украіне ў апошнія дні сакавіка.

    З ліста ад правайдэра таксама вынікала, што з патрабаваннем выдаліць публікацыю выступіла Генеральная пракуратура РФ. 

    “Ліст прыйшоў раніцай 3 красавіка, а ўжо ўвечары гэтага дня сайт brestnote.by быў заблакаваны не толькі для прагляду, але і для ўваходу ў адміністрацыйную сістэму”, — распавяла Наталля Грынчак.

    Уладальніца сайта звярнулася да правайдэра з пытаннем, якое дачыненнне да гэтага мае Раскамнагляд.

    “Адказ мяне здзівіў. Аказваецца, што Раскамнагляд, які з’яўляецца арганізацыяй, што рэгулюе парадак доступу да інфармацыйных рэсурсаў у сетцы Інтэрнэт з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, мае паўнамоцтвы загадваць інтэрнэт-правайдэрам блакаваць доступ да сайта як па імя дамену, так і па IP-адрасу — у тым ліку на тэрыторыі Беларусі”, — кажа Наталля Грынчак.

    Паводле яе слоў, публікацыю вырашылі прыбраць і паведаміць пра гэта ў тэхнічуную падтрымку, пасля чаго сайт brestnote.by быў разблакаваны.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці