• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Беларусы зноў пачнуць чытаць газеты, калі зразумеюць, што там пішуць праўду». Гутарка з Віктарам Марчуком

    Факт, які трэба будзе ўнесці ў падручнікі па гісторыі журналістыкі: падчас буйнешага ў незалежнай Беларусі крызісу рэгіянальныя медыйныя праекты дэманструюць неверагодную жывучасць і здольнасць адаптавацца нават ва ўмовах вымушанай рэлакацыі. Выданне «Брестская газета» — яскравы таму прыклад. БАЖ паразмаўляў з яго галоўным рэдактарам Віктарам Марчуком аб надзвычайнай ролі сацсетак, атрыманні інфармацыі з месцаў і перспектывах аднаўлення папяровай версіі.

    «Падчас перапіскі з рэжымам змаглі выгадаць час»

    Дваццаць гадоў таму «Брестская газета» пачыналася як папяровае выданне. Пасля ўсё больш важную ролю стаў адыгрываць сайт. Аднак у канцы 2021 года рэсурс заблакавалі ў Беларусі, а ўвесну ўвогуле адабралі даменнае імя.

    — Прыйшла папера ад уладаў з патрабаваннем пацвердзіць юрыдычны адрас, прычым трэба было прыйсці асабіста, — здаецца, галоўны рэдактар «Брестской газеты» успрымае дзеянні ўлады з іроніяй. — На той час рэдакцыя ўжо не працавала ў Беларусі. З дапамогай юрыстаў мы склалі адказ, што такія прапановы не маюць нічога агульнага з існуючым заканадаўствам. Гэта дазволіла выгадаць час.

    Паралельна вяліся работы па пераезду ў іншую юрысдыкцыю. Сайт атрымаў новае даменнае імя, запрацавала «люстэрка».

    — Праз месяц рэжым забраў старое даменнае імя, — працягвае суразмоўца БАЖ. — Канешне, гэта негатыўна сказалася на наведвальніцтве сайту. Яна адразу досыць моцна знізілася. Зараз колькасць праглядаў паступова расце.

    Нягледзячы на ўсе створаныя рэжымам цяжкасці, спыняць працу, зразумела, ніхто не збіраўся. Такое адчуванне, што сённяшней камандзе брэсцкага праекту гэта толькі надало сілаў.

    «Улада блакуе незалежныя медыя, але гэта не значыць, што нас не чытаюць і не глядзяць»

    Сапраўдным падмуркам, кажа Віктар Марчук, у цяжкія часы сталі сацсеткі. Дзякуючы створанай экасістэме атрымалася захаваць аўдыторыю. Разам яны сталі аб’ядноўваючай пляцоўкай для чытачоў і гледачоў з брэсцкага рэгіёну, якія па-ранейшаму аддавалі перавагу незалежнаму мясцоваму медыя.

    — У многаплатформенасці ёсць перавагі, — разважае галоўны рэдактар выдання. — Хтосьці знаходзіцца ў Insta­gram, хтосьці — у Face­book, хтосьці — у Tik­Tok. Кожны з кірункаў бачым як самастойнае СМІ.

    Такая дыверсіфікацыя зрабіла намаганні рэжыму па блакаванню рэсурсаў выдання бессэнсоўнымі. Кропкамі ўваходу паслужылі розныя платформы, на якія ўплываць рэпрэсіўным сродкам улады было немагчыма.

    — На нашу старонку ў Face­book падпісаныя 25 тысяч чалавек, на группу ў гэтай жа сатсетцы — 4,5 тысячы, на акаўнт рэдакцыі ў «Одноклассниках» — больш за 10 тысяч, у Insta­gram — каля 11 тысяч, — пералічвае Віктар Марчук. — Гэта дазволіла аб’яднаць людзей рознага ўзросту і інтарэсаў.

    Асабліва важнай каманда праекту лічыць цяпер працу з відэакантэнтам.

    — Мы робім выключна ролікі на палітычную тэматыку, — расказвае кіраўнік выдання. — Менш чым за год нам удалося дасягнуць вельмі добрых вынікаў. На YouTube-канал падпісаны 280 тысяч чалавек, на Tik­Tok — 38 тысяч.

    Сваёй мэтай журналісты «Брестской газеты» называюць дэмакратызацыю Беларусі. У выданні склалася каманда аднадумцаў, якіх палітыка вядзе за сабой. Разам з аўдыторыяй яны спрабуюць разбірацца ў сучасных падзеях.

    — Так, рэжым блакуе незалежныя медыя, але гэта не значыць, што нас не чытаюць і не глядзяць, — падкрэслівае Віктар Марчук.

    Кантакты на месцах усе роўна засталіся

    Змяненне рэдакцыйнай палітыкі заўсёды хваравіты працэс. Асабліва цяжка мяняць падыходы ў кантэнце падчас такіх крызісных з’яў. Наколькі прыйшлося ахвяраваць лакальнай інафрмацыяй на карысць палітычнай аналітыкі?

    — Калі мы працавалі ў Брэсце, улады нас не дапускалі да інфармацыі. Аднак знаходзячыся на месцы, мы маглі атрымаць дадзеныя і праверыць. Цяпер такіх магчымасцяў амаль не засталося, — прызнае Віктар Марчук.

    Аднак ад навінаў з брэсцкага рэгіёну адмаўляцца ніхто не збіраўся. Як многія рэгіянальныя медыя, якія вымушаны былі з’ехаць з Беларусі, брэсцкія журналісты выкарыстоўваюць любую магчымасць, каб даведацца аб лакальных навінах.

    — Мы знайшлі магчымасці і каналы, па якіх можам адсочваць падзеі, што адбываюцца на Брэстчыне, — сцвярджае кіраўнік выдання. — Так, раз на тыдзень робім агляд мясцовай прэсы. Крыху жартуем, паказваем, наколькі дзіўная цяперашняя рэальнасць. Напрыклад, як праходзіць свята і з якімі тварамі стаяць гледачы. Апроч таго, глядзім, што адбываецца на рынке нерухомасці, адсочваем цэны на прадукты і іншыя важныя тавары.

    Таксама ў журналістаў засталіся кантакты на месцах. Што ж тычыцца інсайдаў, то каманда лічыць за лепшае гэтае пытанне не каментаваць…

    — Не было б мясцовай інфармацыі — было б іншае медыя, — падсумоўвае кіраўнік выдання. — Мы застаемся мясцовым СМІ, але больш укладаемся ў кантэнт, прысвечаны палітычным падзеям у рэгіёне.

    «Робяць выгляд нармальнасці ў ненармальнай сітуацыі»

    Ва ўмовах масавага выкарыстання VPN-сэрвісаў амаль немагчыма зразумець, адкуль чытаюць сайт і хто наведвае сацсеткі. Аднак, мяркуюць супрацоўнікі «Брестской газеты», большая частка аўдыторыі па-ранейшаму знаходзіцца ў Беларусі.

    — Самая вялікая колькасць наведвальнікаў сайта — з Швецыі, — прыводзіць прыклад галоўны рэдактар медыя. — Аб чым гэта сведчыць? Толькі тое, што чытачы актыўна карыстаюцца VPN. Тая ж самая сітуацыя з YouTube, дзе на першым месцы — наведвальнікі з Расеі, а на другім — з Узбекістана.

    Як лічыць Віктар Марчук, нягледзячы на імкненне ўлады знішчыць незалежныя медыя, яна нічога не можа зрабіць з альтэрнатыўнымі крыніцамі інфармацыі.

    — У цяперашнім стане мы можам існаваць столькі, сколькі будзе існаваць рэжым, — упэўнены суразмоўца БАЖ. — Улада спрабуе выглядаць дэмакратычнай і адкрытай для людзей. Таму ёй патрэбныя дзяржаўныя «раёнкі», афіцыйныя сайты і Telegram-каналы. Робяць выгляд нармальнасці ў ненармальнай сітуацыі.

    Хаця падзеі навокал выклікаюць трывогу, журналісты брэсцкага выдання глядзяць у будучыню з аптымізмам.

    — Гэта працягнецца не так доўга. Не пяць, чатыры і нават не тры гады, — гаворыць Віктар Марчук. — Напэўна ніхто не можа сказаць, колькі спатрэбіцца часу, каб адбыліся перамены. Але я дакладна ведаю, што яны адбудуцца. Ненармалёва, што назіраецца ў Беларусі і Расеі. Гэта супраціў усялякай логікі, законаў эканомікі, этычных і палітычных нормаў, чалавечай натуры. А тое, што не адпавядае прыроднаму стану, не здольна жыць доўга.

    «У 2002 годзе пыталіся: куды вы ўлезлі?»

    Пачыналася «Брестская газета» як папяровае выданне. Але ж пасля 2020 года друкаваная версія праз дзеянні ўлады перастала існаваць. Ці можна будзе аднавіць выпуск, калі медыя вернецца ў Брэст?

    — У 2002 годзе, калі «Брестская газета» выйшла на рынак, нам казалі, што мы шалёныя людзі. Пыталіся: куды вы ўлезлі? Нічога не атрымаецца, — узгадвае Віктар Марчук. — А ў 2020 годзе наша газета была той перыёдыкай, якую сапраўды чыталі. Тады наклад быў 5,4 тысячы экзэмпляраў. У дзяржаўных газет былі большыя лічбы, але яны неаб’ектыўныя, бо ўплывала прымусовая падпіска.

    З настальгіяй наш суразмоўца ўзгадвае, як назіраў, хто купляў газету ў шапіку. Гэта былі і маладыя людзі і чытачы больш сталага ўзросту.

    — Увесь наш наклад прадаваўся, — нагадвае Віктар Марчук. — А цяпер газеты не чытаюць, бо засталося толькі тое, што выдае рэжым. А там няма чаго чытаць, дык навошта траціць грошы?

    Сапраўды, з‑за дзеянняў рэжыму за апошнія дзесяцігоддзі друкаваная прэса ў Беларусі страціла значэнне як з’ява. Знікла культура чытання папяровай газеты, хаця гэта цалкам нармальна ў многіх краінах Захаду.

    — Канешне, у кожнага сёння ёсць тэлефон. Але ўзяць у рукі газету — зусім іншае… — адзначае галоўны рэдактар «Брестской газеты». — Нягледзячы на тое, што рэжым робіць усё, каб людзі не чыталі і не думалі, людзі зноў вернуцца да газет, калі зразумеюць, што там пішуць праўду.

    Чытайце яшчэ:

    Эксклюзівы і інсайды пра Гомель і вобласць: як пратэсны праект урбаністаў ператварыўся ў паспяховае рэгіянальнае выданне

    «Героі маіх кніг замянілі мне бабуль і дзядуль, якіх я не заспеў». Гістарычны лёс Руслана Кулевіча

    Прасоўваць кантэнт праз Tinder і білборды. Журналісты Беластока абмеркавалі, як дагрукацца да аўдыторыі ў Беларусі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці