• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістка атрымала папярэджанне ад пракуратуры за ўдзел у відэазвароце супраць гвалту

    Раніцай 28 снежня рэдактара брэсцкага сайта brestnote.by Наталлю Пармон выклікалі ў гарадскую пракуратуру. Нагодай стаў удзел журналісткі ў запісе відэазвароту жыхароў Брэста, якія занепакоеныя эскалацыяй гвалту ў Беларусі.

    “Маё знаходжанне ў пракуратуры цягнулася тры хвіліны: за гэты час мне зачыталі тэкст вуснага папярэждання, у якім былі пералічаныя некалькі артыкулаў з Адміністрацыйнага і Крымінальнага кодэксаў, дзе гаворка ідзе пра распаўсюд несапраўдных звестак”, — распавяла Наталля Пармон службе маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

    Пры гэтым сам тэкст папярэджання журналістка не атрымала, але ёй прапанавалі падпісаць дакумент.

    “У адказ я напісала, што кіруюся асноўным законам у сваім жыцці — Бібліяй, таму ілжывыя звесткі не распаўсюджваю”, — дадала Наталля Пармон.

    Журналістку праінфармавалі, што яна можа абскардзіць гэта папярэджанне ў абласной пракуратуры, але рэдактар brestnote.by не бачыць у гэтым сэнсу.

    Раней за ўдзел у запісе гэтага ж відэазвароту вуснае папярэджанне атрымаў ад гарадской пракуратуры рэдактар “Брестской газеты” Віктар Марчук. Яго таксама афіцыйна папярэдзілі “пра адказнасць за распаўсюд непраўдзівай інфрмацыі”, але не дазволілі сфатаграфаць тэкст папярэджання.

    “Мне было прапанавана яго падпісаць і я зрабіў унізе запіс, што з афіцыйным папярэджаннем не згодны”, — распавёў Віктар Марчук.

    Якія менавіта словы відэазвароту з’яўляюцца “непраўдзівай інфармацыяй” ні Наталлі Пармон, ні Віктару Марчуку ў пракуратуры Брэста не патлумачылі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці