• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    10 гадоў узмоцненага рэжыму: Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыю абароны Аляксандра Фядуты

    Вярхоўны суд Беларусі 29 лістапада разгледзеў апеляцыйную скаргу палітолага Аляксандра Фядуты аб незаконнасці атрыманага тэрміну зняволення нібыта за “спробу дзяржаўнага перавароту”. Як і прагназавалі праваабаронцы, заява не задаволеная, рашэнне першай інстанцыі застаецца ў сіле – 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.     

    5 верасня суддзя Мінскага абласнога суда Уладзімір Арэшка агучыў вердыкт па гучнай справе “аб змове з мэтай захопу ўлады”.

    Абвінавачаныя публіцыст Аляксандр Фядута і палітык Рыгор Кастусёў у выніку атрымалі па 10 гадоў пазбаўлення волі кожны, юрыст Юрый Зянковіч – 11 гадоў, бугалтарка Вольга Галубовіч і грамадскі актывіст Дзяніс Краўчук — па 2,5 года адпаведна. 

    У абвестцы на сайце Вярхоўнага суда – пералік крымінальных артыкулаў, якія інкрымінавалі “змоўшчыкам”: 357 ч. 1 (“Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады”); 342 ч. 1 (“Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх”); 130 ч. 3 (“Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці”); 361 прым. 1 ч. 1 (“Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або удзел у ім”); 361 ч. 3 (“Заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на ўчыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспубліцы Беларусь”). 

    Нягледзячы на тое, што для Вольгі Галубовіч і Дзяніса Краўчука тэрмін ідзе з разліку “дзень у СІЗА = паўтара ў калоніі” і яны неўзабаве выйдуць на волю, падаць апеляцыйныя скаргі ў Вярхоўны суд вырашылі ўсе. У прыватнасці, абаронца Аляксандра Фядуты ў сваёй заяве адзначыла, што расцэньвае высновы Мінскага абласнога суда «не адпаведнымі фактычным абставінам». На гэтай падставе папрасіла прысуд у дачыненні да падабароннага адмяніць, вытворчасць па справе спыніць.

    Аднак апошняе спадзяванне на вышэйшую інстанцыю не спраўдзілася: прызначаны на апеляцыйны працэс суддзя Уладзімір Давыдаў не знайшоў падстаў, каб аблегчыць лёс асуджаных, нават з улікам узросту некаторых і набору хранічных хвароб.   

    Папярэдняе расследванне і судовае следства цягнуліся 500 дзён, справу  небеспадстаўна называюць адной з самых рэзанансных у гісторыі сучаснай Беларусі. 

    Аляксандра Фядуту затрымалі ў Маскве 12 красавіка 2021 года ў межах справы “аб спробе дзяржаўнага перавароту ў Рэспубліцы Беларусь”. Яму прад’явілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса — “змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам”.

    Па гарачых слядах Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў затрыманне “злачыннай групы з ліку беларусаў і іншаземцаў”, якія нібыта рыхтавалі замахі на яго і трох яго сыноў. Акрамя фізічнай ліквідацыі “беларускага лідара”, “зламыснікі з падтрымкай амерыканскіх спеслужбаў” быццам бы планавалі ўзброены мяцеж для захопу ўлады гвалтоўным чынам. 

    Падчас следства і знаёмства з матэрыяламі справы разам з іншымі “падзельнікамі” Аляксандра Фядуту некалькі разоў пераводзілі з СІЗА КДБ у СІЗА №1 Мінска і наадварот. 9 чэрвеня Генеральная пракуратура паведаміла, што справу накіравалі ў суд. Разгляд пачаўся 29 ліпеня ў будынку Мінскага гарадскога суда – там традыцыйна арандуе плошчы пад свае працэсы абласны суд. 

    30 жніўня дзяржаўны абвінаваўца Міхаіл Кавалёў запатрабаваў для палітвязня 12 гадоў зняволення, праз тыдзень суддзя Уладзімір Арэшка прызнаў палітолага і журналіста вінаватым, прысудзіўшы яму крыху меншы тэрмін – 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

    У паўгадзінным апошнім слове Аляксандр Фядута абверг дапушчэнне пра падрыхтоўку сілавога сцэнару змены палітычнага рэжыму ў Беларусі, але прызнаў, што менавіта празмерная канцэнтрацыя ўлады ў руках аднаго чалавека якраз і прывяла да грамадзянскага супрацьстаяння ў 2020‑м.

    “Дык ці была змова – не падмацаваная ні грашыма, ні планамі і вайсковымі сувязямі? Я ў яе верыў, значыць, удзельнічаў у ёй свядома. Чаму ж так? Следства ўпарта навязвае суду версію аб нізкіх матывах. Бо менавіта гэтая версія выгадная прапагандыстам. Але не даказаны ніводзін з нізкіх матываў. Якое распальванне варажнечы? Працытуйце хоць адну маю фразу. Ні следства, ні хто іншы не прыводзіць анічога. Іначай, думаю, я б адказваў за такія словы ў судзе нашмат раней.

    Я паверыў у змову, бо хацеў у яе паверыць. Чэсны чалавек не мог не абурыцца тым, што адбываецца ў краіне. Гэта зразумеў нават Юрый Караеў, які выбачыўся за «празмерны гвалт». І тое каштавала яму пасады. Зразумеў і Іван Наскевіч, пры якім яўныя выпадкі гвалту хаця б фіксаваліся. І таксама каштавала яму пасады. Мітрапаліт Павел наведаў не толькі шпіталь з амапаўцамі, а і людзей, якіх амапаўцы білі. Што каштавала яму пасады.

    Калі ні закон у выглядзе Следчага камітэта, ні Бог у выглядзе царквы не спынілі грамадзянскай вайны, што пачалася ў краіне, хтосьці ж павінен быў стаць на яе шляху? Калі ўся праваахоўная сістэма стала сістэмай аховы праваахоўніка ад права, дык яна павінна аднавіцца. Гэта лепей, чым два гады, якія мы ўсе жывём без закона, – адзначыў ён у прамове. 

    Як нагадваюць праваабаронцы, Аляксандр Фядута раней ужо быў палітычным вязнем. Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года ён працаваў у штабе кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Яго арыштавалі на другі дзень пасля афіцыйнага галасавання 20 снежня і змясцілі ў так званую “амерыканку”. Спачатку абвінавацілі ў датычнасці да “масавых беспарадкаў”, а пазней у “арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.

    8 красавіка 2011 года Аляксандра Фядуту вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. Неўзабаве суддзя Фрунзенскага раённага суда Мінска Жанна Жукоўская асудзіла фігуранта справы на 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады.

    Цяперашняе знаходжанне ў турме істотна падарвала фізічны стан 58-гадовага палітычнага вязня: у яго выявілі сардэчную недастатковасць, ён перажыў прыступ стэнакардыі і арытміі. Нягледзячы на гэта, год таму абвясціў “медыцынскі страйк” – адмовіўся прымаць кардыялагічныя прэпараты, пратэстуючы супраць блакавання лістоў з волі і канфіскацыі літаратуразнаўчага рукапісу. Урэшце адміністрацыя СІЗА №1 і арыштант канфліктную сітуацыю залагодзілі.      

    Чытайце яшчэ:

    Гайд па беларускім відэакантэнце: ад навін пра вайну да ролікаў пра якасць сексу

    В эфире ОНТ попросили чиновников на совещаниях у Лукашенко не «кимарить на галерке», не сидеть в мобильниках и не рисовать «каки-маляки»

    Заява аб прызнанні Дзмiтрыя Семчанкі палітычным зняволенным

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці