• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Маскве знік беларускі палітолаг Аляксандр Фядута

    У Маскве знік беларускі палітолаг Аляксандр Фядута. Пра гэта паведамляе nn.by са спасылкай на яго жонку Марыну Шыбко. Жанчына збіраецца  вылятаць у расійскую сталіцу на пошукі мужа, які не выходзіць на сувязь.

    Аляксандр Фядута быў у Маскве па працоўных справах.

    У 1994 годзе Аляксандр Фядута быў сябрам перадвыбарнага штабу Аляксандра Лукашэнкі. Пасля стаў начальнікам упраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

    У 2010 года Фядута працаваў у перадвыбарным штабе кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, ён быў затрыманы 20 снежня ў Мінску сілавікамі і змешчаны ў следчы ізалятар КДБ — «Амерыканку». 11 студзеня 2011 года Міжнародная амністыя прызнала Фядуту вязнем сумлення. 8 красавіка 2011 года ён быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе. 20 мая 2011 года Аляксандр Фядута быў прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам на два гады.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці