Праваабаронцы прызналі палітвязнем палітолага і публіцыста Аляксандра Фядуту
Аляксандр Фядута затрыманы па справе аб замаху на Лукашэнку. Нядаўна мінуў год, як ён знаходзіцца за кратамі.
11 красавіка 2021 года Фядута знік у Маскве, а 13 красавіка яго даставілі ў Мінск у «амерыканку» КДБ.
«Лекі перадаю, а ўчора адвезла «юбілейную» перадачу і вітамінную заадно. Вельмі не хапае кніг, замовы прыносяць не часта. І, вядома, бракуе лістоў ад сяброў і знаёмых, лісты ў апошнія месяцы прыходзяць толькі ад мяне. Так, гэта элемент перавыхавання, не аддаваць рукапісы — гэта таксама перавыхаванне. Цяпер працуе (спрабуе) над інсцэніроўкай рамана Бальзака «Бацька Горыа».
Вельмі перажывае за ўкраінскіх сяброў і за Украіну, Кіеў, наш любімы горад з АІФам, пасля Мінска, (у Сашы, пасля Гродна). Усім прывітанне і падзяка за падтрымку, якую ён адчувае, хоць перапіска абарвалася», — паведаміла жонка Аляксандра Фядуты Марына Шыбко.
Аляксандра Фядуту затрымалі ў Маскве. Аляксандр Лукашэнка заявіў аб «раскрыцці дзяржаўнага перавароту» і рыхтаванага замаху на яго і яго дзяцей, да гэтага быццам бы датычныя Аляксандр Фядута, Юрый Зянковіч, Рыгор Кастусёў.