• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праваабарончы цэнтр «Вясна» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

    Пра гэта паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы.

    Па словах праўладных каналаў, «экстрэмісцкім фармаваннем» прызана «група грамадзян, аб’яднаных пад назвай «Вясна/Правы чалавека ў Беларусi» з усімі філіяламі (усяго больш за 30 рэсурсаў)».

    Улады вырашылі, што праваабарончы цэнтр займаецца «дзейнасцю па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыю і абразу службовых асоб».

    Праваабарончы цэнтр «Вясна» — няўрадавая праваабарончая арганізацыя, створаная ў красавіку 1996 года. Асноўнай мэтай яго дзейнасці з’яўляецца садзейнічанне фарміраванню грамадскай супольнасці, аснаванай на павазе да правоў чалавека. Старшыня арганізацыі — нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, які зараз адбывае ў калоніі 10-гадовы вырак.

    Чытайце яшчэ:

    Новае «экстрэмісцкае фармаванне» і «экстрэмісцкія матэрыялы». Што трапіла ў спіс на гэты раз?

    «Ён мне нагадваў Маленькага прынца — вечнага вандроўніка, які шукаў схаваныя сэнсы рэчаў і ўласнага жыцця». Мікалаю Дзядку — 35

    «Были слезы, кто-то забрал документы»: стало известно, куда распределили студентов журфака

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці