• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    3 траўня БАЖ і СЖЛ запрашаюць калег у Вільні на акцыю салідарнасці з журналістамі за кратамі

    «Трымаемся праўды, трымаемся разам!» 3 траўня, у Сусветны дзень свабоды прэсы, Беларуская асацыяцыя журналістаў і Саюз журналістаў Літвы правядуць у Вільні акцыю салідарнасці, каб нагадаць пра зняволеных  у Беларусі калег і праблемы журналістаў ва ўсім свеце.

    БАЖ акцыя салідарнасці журналісты за кратамі

    Марафон салідарнасці з палітзняволенымі журналістамі. Вільня, 3 траўня 2023 года. Фота: БАЖ

    Беларусь застаецца самай небяспечнай краінай для журналістаў у Еўропе. Рэжым Лукашэнкі трымае ў турмах 35 прадстаўнікоў медыя. І гэта лічба толькі тых, пра каго публічна вядома.

    Нават пасля 3 гадоў з моманту гвалтоўнага падаўлення пратэстаў улады Беларусі працягваюць жорстка караць журналістаў і блогераў. Сумарны тэрмін прысудаў, вынесеных беларускім журналістам летась, склаў амаль 100 гадоў пазбаўлення волі. Сёлета ўлады працягнулі затрымліваць і судзіць журналістаў.

    У Сусветны дзень свабоды прэсы Беларуская асацыяцыя журналістаў і Саюз журналістаў Літвы яшчэ раз заклікаюць увесь свет устаць на абарону журналістаў і далучыцца да Марафону салідарнасці з імі.

    У Вільні 3 траўня БАЖ і СЖЛ запрашаюць калег на акцыю салідарнасці — з 10‑й да 11‑й гадзіны раніцы сфатаграфавацца з партрэтамі зняволеных у Беларусі ва ўнутраным двары былой царскай турмы «Лукішкі» у цэнтры горада (Luk­išk­ių skg. 6).

    БАЖ і ЛСЖ падрыхтуюць партрэты зняволеных калег, а таксама маскі для тых, хто з удзельнікаў і ўдзельніц пажадаюць схаваць твары.

    А аб 11:00 ва ўнутраным дворыку турмы прадстаўнікі БАЖ і СЖЛ правядуць брыфінг для прэсы, прысвечаны Сусветнаму дню свабоды прэсы. Брыфінг пройдзе на беларускай і літоўскай мовах. Папярэдняя акрэдытацыя на брыфінг не патрабуецца.

    Заклікаем падтрымаць акцыю салідарнасці ва ўсім свеце! Вы можаце раздрукаваць партрэты зняволеных калег, сфатаграфавацца з імі ў пазнавальных месцах вашага горада (не ў Беларусі) і апублікаваць у сацыяльных сетках з тэгамі #СвабодуЖурналістам і #BecauseThe­Jour­nal­ist, а таксама даслаць нам на адрас office@baj.media ці inter­comm@baj.media.

    #World­Press­Free­dom­Day #WPFD2024 #Press­Free­dom  #BecauseThe­Jour­nal­ist

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці