«Эфектыўныя прэс-службы». Навучальны курс ад прафесіяналаў (да 19 студзеня)
23.01.2016 — 19.03.2016, Мінск-Вільня.
Для тых, хто хоча зрабіць твар сваёй арганізацыі больш пазнавальным і папулярным, гатовы асвойваць беларускую медыяпрастору і не думае, што ведае пра піяр усё.
Піяр узнікае там, дзе адчуваюць патрэбу ў кантактах з грамадскасцю. Гэта вельмі доўгая і карпатлівая праца, якая можа адгукнуцца самымі нечаканымі і, мяркуем, прыемнымі вынікамі.
ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ КУРСА СЛУХАЧЫ БУДУЦЬ ВЕДАЦЬ:
- Як стварыць брэнд сваёй арганізацыі
- Дзе шукаць “свае” СМІ, як наладзіць і падтрымліваць з імі кантакты
- Што дапамагае фарміраваць інфармацыйныя плыні і кіраваць імі
- Па якіх правілах будуецца прэс-служба і як эфектыўна кіраваць ёй
- Чым прэс-канферэнцыя адрозніваецца ад брыфінгу і ў чым дапамагаюць дзелавыя сустрэчы з журналістамі
- У чым карысць стратэгічнага планавання інфармацыйнай дзейнасці
- Як пісаць прэс-рэлізы і інфармацыйныя матэрыялы
- Як прымусіць сацсеткі “танчыць пад вашую дуду”
- Як падрыхтавацца да выступу перад прэсай і быць лепшым у дыскусіі
Падчас курса кожны ўдзельнік пад кіраўніцтвам трэнераў падрыхтуе ўласны праект, зарыентаваны на патрэбы сваёй арганізацыі.
Пасля курса “Эфектыўныя прэс-службы” вы здолееце адчуваць сябе больш упэўнена ў медыяпрасторы і быць больш папулярнымі ў беларускім грамадстве.
Лепшыя з навучэнцаў па выніках курса атрымаюць магчымасць удзелу ў семінары за мяжой у сакавіку 2016 года.
ТРЭНЕРЫ: Аляксандр Коктыш, Аляксандр Люшкевіч.
ДА ЎДЗЕЛУ ЗАПРАШАЮЦЦА:
Прэс-сакратары і супрацоўнікі прэсавых служб недзяржаўных арганізацый, партый, дзяржаўных і бізнес-устаноў, журналісты, якія працуюць у галіне камунікатыўных зносін з грамадствам.
АПІСАННЕ КУРСА:
Курс “Эфектыўныя прэс-службы” распачнецца 23.01.2016 і скончыцца 19.03.2016.
Складаецца з васьмі заняткаў, якія правядуць беларускія прафесіяналы, і майстар-класу замежных трэнераў.
Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень па суботах з 11.00 да 14.00.
Заяўкі на ўдзел ў навучальным курсе «Эфектыўныя прэс-службы» прымаюцца па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай PR) да 19 СТУДЗЕНЯ.
Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:
1. Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).
2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.
Колькасць удзельнікаў абмежаваная.