Год калоніі за карыкатуру на Лукашэнку: агучылі прысуд блогеру
Суддзя Андрэй Бычыла прызнаў вінаватым блогера Мікалая Клімовіча ў абразе Аляксандра Лукашэнкі і пакараў пазбаўленнем волі тэрмінам на 1 год з накіраваннем у калонію.
28 лютага суд Пінскага раёна і г. Пінска агучыў прысуд па крымінальнай справе мясцовага блогера Мікалая Клімовіча. Суддзя Андрэй Бычыла пагадзіўся з патрабаваннем пракурора Іллі Гузарэвіча і прыначыў Мікалаю Клімовічу год пазбаўлення волі.
Мікалая Клімовіча судзілі паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (“Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”).
Падставай для пераследу стала карыкатура на Лукашэнку, якую блогер размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы.
Нядаўна Мікалая Клімовіча ўжо судзілі за падобныя дзеянні, але па адміністрацыйнай справе паводле арт. 19.10 КаАП. За тое, што ў сацыяльнай сетцы “Одноклассники” ён паставіў рэакцыю “смешна” пад карыкатурай на Уладзіміра Пуціна, намаляванага ў нацысцкай форме. Тады суддзя Андрэй Бычыла прызнаў блогера вінаватым у распаўсюдзе нацысцкай сімволікі і прызначыў яму штраф у памеры 111 беларускіх рублёў.
61-гадовы Мікалай Клімовіч мае інваліднасць II групы праз хваробу сэрца.
Чытайце яшчэ:
БАЖ праводзіць апытанне аўдыторыі: прайдзіце яго і дапамажыце нам стаць лепш!
Памер беларускі драматург Аляксей Дудараў
«30 тысяч человек сообщили о перемещении войск». Интервью с создателем «Беларускага Гаюна» Антоном Мотолько