• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Памер беларускі драматург Аляксей Дудараў

    З 1992-га па 2002-гі год Аляксей Дудараў быў галоўным рэдактарам часопіса «Мастацтва». 

    27 лютага 2023 года беларускі драматург, заслужаны дзеяч мастацтваў Аляксей Дудараў. Пра гэта паведаміў Беларускі саюз тэатральных дзеячаў.  Аляксею Дудараву было 72 гады.

    Будучы драматург нарадзіўся ў вёсцы Кляны Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Спачатку атрымаў адукацыю  ў Наваполацкім прафесійна-тэхнічным вучылішчы нафтавікоў, пасля якога працаваў слесарам на нафтаперапрацоўчым заводзе.

    Аднак у 1970‑х Дудараў вырашае кардынальна змяніць сваё жыццё: паступае на тэатральны факультэт у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, атрымлівае спецыяльнасць «акцёр драмы і кіно» і ідзе працаваць акцёрам (а пасля — загадчыкам літаратурнай часткі) у ТЮГ. 

    Аляксей Дудараў быў членам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі «Тэлефільм», займаў пасаду галоўнага рэдактара часопіса «Мастацтва», 10 гадоў быў мастацкім кіраўніком Драматычнага тэатра Беларускай арміі. Да апошніх дзен з’яўляўся старшынёй Беларускага саюза тэатральных дзеячаў. 

    Ён напісаў шматлікія казкі, апавяданні і п’есы. Спектаклі па яго творах ішлі практычна ва ўсіх тэатрах Беларусі.

    «Сучасная драматургія неймаверная без яго імя. Спектаклі, пастаўленыя паводле яго п’ес, — упрыгожванне рэпертуару многіх драматычных тэатраў Беларусі. Гледачы ніколі не маглі застацца абыякавымі да яго «простых гісторый», бо ў цэнтры кожнай быў чалавек — жывы, сапраўдны, думаючы, — наш сучаснік, які аказваўся перад выбарам, што ставілі перад ім Час і Лёс. Як часта можна было бачыць людзей, якія сыходзяць пасля спектакля паводле твораў Дударава са слязамі на вачах, — ці не гэта вышэйшая ацэнка яго таленту», — зазначылі ў беларускім Вялікім тэатры оперы і балета, дзе ідзе балет «Вітаўт», у аснову якога была пакладзена п’еса слыннага драматурга.

    Дудураў таксама быў аўтарам сцэнарыяў да 16 фільмаў, сярод якіх — культавы «Белыя Росы».

    Чытайце яшчэ:

    БАЖ праводзіць апытанне аўдыторыі: прайдзіце яго і дапамажыце нам стаць лепш!

    Набыў моц прысуд журналісту Дзмітрыю Лукшу

    Youtube і Google раяць беларусам глядзець дзяржТБ і расійскую прапаганду. Чаму так?

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці