• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ праводзіць апытанне аўдыторыі: прайдзіце яго і дапамажыце нам стаць лепш!

    Беларуская асацыяцыя журналістаў запусціла апытанне аўдыторыі, якое дапаможа камандзе лепш разумець патрэбы чытачоў у Беларусі і за мяжой. Гэтае апытанне не збірае кантактныя дадзеныя карыстальнікаў, а яго вынікі будуць скарыстаныя для паляпшэння прадуктаў БАЖ.

    Чаму мы гэта робім?

    БАЖ з’яўляецца настаўнікам, сябрам і памочнікам для беларускай супольнасці журналістаў. Мы працуем ужо 27 гадоў, дапамагаючы рынку развівацца, журналістам прафесійна расці, абараняем іх і даем магчымасці для працягу дзейнасці ў краіне і за яе межамі.

    Але каб быць карыснымі і цікавымі тым, хто з намі даўно, і тым, хто нас яшчэ не ведае, нам важна разумець вашыя патрэбы, мэты, сумневы і звычкі. Гэта дапаможа нам адаптаваць нашыя прадукты і кантэнт, удасканаліць іх і стаць карысным інструментам і плацдармам для развіцця беларускай незалежнай журналістыкі.

    Якія дадзеныя мы збіраем?

    Нашае апытанне прадугледжвае ўсе нюансы захавання канфідэнцыйнасці для бяспекі аўдыторыі. Таму мы не просім указваць ваша імя, а таксама па жаданні вы можаце не пісаць месцазнаходжанне.

    У нашай анкеце ёсць пытанні пра звычкі медыяспажывання, страхі і жаданні і крыху пытанняў аб тым, што вы пра нас думаеце!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці