• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Набыў моц прысуд журналісту Дзмітрыю Лукшу

    Генеральная пракуратура паведаміла, што набыло моц дзяржаўнае абвінавачанне па крымінальнай справе ў дачыненні да асуджанага пазаштатнага карэспандэнта казахстанскага тэлеканала “Хабар 24” Дзмітрыя Лукшы і іншых фігурантаў. Гэта азначае, што апеляцыю на прысуд вышэйшая інстанцыя пакінула без задавальнення.

    Як нагадвае на сваім сайце ведамства, Дзмітрыя Лукшу абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь, а асуджаных разам з ім відэааператара Канстанціна Ніканорава і Паліну Палавінка (жонку Лукшы) — у “спрыянні здзяйснення дадзенага злачынства”.

    Акрамя таго, Дзмітрыю Лукшу, Паліне Палавінка і Дзянісу Яроўскаму дадаткова інкрымінаваны ўдзел у “групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, якія пацягнулі парушэнне працы транспарту і прадпрыемстваў”.

    БАЖ праводзіць апытанне аўдыторыі, каб быць карыснымі і цікавымі тым, хто з намі даўно, і тым, хто нас яшчэ не ведае.  Гэта дапаможа нам адаптаваць нашыя прадукты і кантэнт, удасканаліць іх і стаць карысным інструментам і плацдармам для развіцця беларускай незалежнай журналістыкі. Прайдзіце апытанне і дапамажыце нам стаць лепш!

    Паводле следства, Дзмітрый Лукша з дапамогай Паліны Палавінка і відэааператара Канстанціна Ніканорава падрыхтаваў тры відэасюжэты і артыкулы навін, у якіх выклаў “загадзя хлуслівыя звесткі пра палітычнае, эканамічнае, сацыяльнае, ваеннае, міжнароднае становішча Рэспублікі Беларусь і пра дзейнасць дзяржаўных органаў, у якіх дыскрэдытаваў дзяржаву”.

    Названыя матэрыялы былі распаўсюджаныя праз замежны тэлеканал (Дзмітрый Лукша пасля звальнення з Белтэлерадыёкампаніі супрацоўнічаў з медыямі Казахстана, – БАЖ) і размешчаныя ў інтэрнэце. Такія дзеянні фігуранты здзейснілі з мэтай “прычынення істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам”, — канстатавалі ў Генпракуратуры.

    На падставе высунутых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў судовая калегія па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда пастанавіла абвінаваўчы прысуд.

    Дзмітрыю Лукшу паводле арт. 369–1 КК (“Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь”)  і ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 4 гады са штрафам у памеры 500 базавых велічыняў (16 000 рублёў).

    Паліна Палавінка асуджаная паводле ч. 6 арт. 16 і арт. 369–1 КК (дапамаганне ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) зняволеннем на 2 гады 6 месяцаў са штрафам у памеры 100 базавых велічынь (3 200 рублёў).

    Дзянісу Яроўскаму на падставе ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год 6 месяцаў.

    Канстанцін Ніканораў пакараны на падставе ч. 6 арт. 16 і арт. 369–1 К (дапамаганне ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь) абмежаваннем волі на тэрмін 3 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу са штрафам у памеры 100 базавых велічынь (3 200 рублёў).

    Як адзначаецца ў паведамленні Генеральнай пракуратуры, прысуд уступіў у законную сілу. Гэта сведчыць на тое, што Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыйныя скаргі фігурантаў справы і пакінуў рашэнне суддзі Мінскага гарадскога суда без зменаў.

    Нагадаем, 2 снежня 2022 года суддзя Наталля Бугук на падставе версіі абвінавачання прызнала, што Дзмітрый Лукша пры дапамозе сваіх “памагатых” цягам лістапада 2021-га – сакавіка 2022-га «сістэматычна прадстаўляў замежнаму тэлеканалу “Хабар-24” за ўзнагароджанне матэрыялы пра падзеі, якія адбываюцца ў Рэспубліцы Беларусь». Акрамя таго, усе ўдзельнікі бралі актыўны ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. 

    Яшчэ адна фігурантка справы Анастасія Яроўская пакінула Беларусь і на судзе не прысутнічала.

    Чытайце яшчэ:

    «Каб не было Пачобута, пра беларускіх палітвязняў мы б не чулі» — журналіст Руслан Шошын пра беларускае пытанне ў польскіх медыя

    Сяргей Календа плануе зрабіць у сакавіку прэзентацыі чацвёртага і шостага нумароў «Мінкульта»

    “Расказаць праз фотаздымак сваю гісторыю”. Як беларуская журналістка ажыццявіла адукацыйны праект у Варшаве

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці