• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Віцебску зноў затрыманы Зміцер Казакевіч. Да суда будзе ў ІЧУ

    Незалежнага журналіста Змітра Казакевіча затрымалі практычна падчас здымак, калі ён браў інтэрв’ю каля будынка суда Першамайскага раёна Віцебска.

    Паводле сведак, затрыманне было жорсткім: двое міліцыянтаў падышлі ззаду і заламалі журналісту рукі. Потым яго пасадзілі ў машыну і завезлі ў аддзел міліцыі Першамайскага раёна.

    Сябры і калегі меркавалі, што затрыманне можа быць звязаным з паслявыбарчымі падзеямі: Зміцер Казакевіча быў пакараны на 10 сутак  нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 9 верасня, але яго вызвалілі раней прызначанага тэрміну. Потым у Віцебскім абласным судзе ён абскардзіў судовую пастанову пра арышт. Абласны суд накіраваў справу на паўторны разгляд, і  журналіста некалькі разоў запрашалі ў аддзяленне міліцыі, каб пазнаёміць з новым пратаколам. Паколькі ён адмаўляўся, была верагоднасць, што яго гвалтам пацягнулі ў міліцыю менавіта дзеля гэтага.

    Аднак пазней высветлілася, што чарговае затрыманне звязанае з апошнім віцебскім маршам салідарнасці, які праходзіў у мінулую нядзелю 6 верасня. На журналіста зноў склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, хаця на фотаздымках калег выразна відаць, што Зміцер Казакевіч трымае ў руках фотаапарат, а не плакат альбо сцяг.

    Дарэчы, 6 верасня Змітра Казакевіча таксама затрымлівалі — але тады адпусцілі праз 10 гадзін, прызнаўшы, што адбылася памылка.

    Зараз журналіст знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, суд над ім мае адбыцца ў наступны панядзелак, 14 верасня. Час не вядомы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці