• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віцебскі незалежны журналіст Зміцер Казакевіч — на волі

    Змітра Казакевіча вызвалілі ўвечары 14 жніўня, калі ў Віцебску пачалі масава выпускаць з-за кратаў затрыманых пратэстоўцаў. Ужо назаўтра ён працаваў разам са сваімі калегамі — асвятляў віцебскія акцыі супраць міліцэйскага гвалту і фальсіфікацый на выбарах.

    Зміцер Казакевіч пасля вызвалення

    Тым, хто сустракаў незалежныга журналіста каля следчага ізалятара, ён распавёў пра суд над ім і наступныя падзеі:

    — Падчас суду я падкрэсліваў, што не з’яўляўся ўдзельнікам акцыі 9 жніўня, а выконваў свае прафесійныя абавязкі. Аднак гэта быў канвеер, суддзя мяне нават не слухаў. Я ведаю, што бараніць некаторых затрыманых прыходзілі вельмі дасведчаныя адвакаты, але і гэта не дапамагло. Суд праходзіў у ІЧУ, мне прызначылі 10 сутак. “Сядзець” нас адвозілі ў СІЗА, прычым некалькі разоў вазілі туды-сюды.  14 жніўня да нас у камеру прыйшоў работнік СІЗА і запытаўся, ці не супраць мы, каб нас вызвалілі проста зараз. Вядома ж, ніхто не быў супраць.

    Змітра Казакевіча і іншых арыштаваных папярэдзілі, што міліцыя пакідае за сабой права накіраваць іх “дасядзець” тэрміны, гэта значыць, журналіста могуць затрымаць у любы момант і змясціць пад варту яшчэ на пяць сутак.

    Разам са Змітром Казакевічам 9 жніўня быў затрыманы і відэааператар Вячаслаў Лазараў, але яго адпусцілі праз 8 гадзін пасля затрымання без складання пратакола. Яшчэ аднаго незалежнага журналіста, фатографа Ігара Мацвеева, адпусцілі праз 72 гадзіны. На яго склалі пратакол паводле артыкула 17.1 КаАП — нібыта за хуліганства, але суду над ім не было.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці