• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    З ІЧУ нечакана адпусцілі віцебскага фатографа Ігара Мацьвеева

    Учора ягонай жонцы паведамілі, што ён асуджаны да 10-ці сутак арышту пасля затрымання 9-га жніўня.  Але мінулай ноччу ён патэлефанаваў сам і паведаміў, што ніякага суду  не было. І што яго адпусцілі, бо прайшло 72 гадзіны, на працягу якіх трымаць пад вартай не асуджанага чалавека дазваляе заканадаўства.

    Ігар Мацьвееў  быў затрыманы 9‑га жніўня на плошчы Перамогі, калі здымаў, як людзей хапаў АМАП. З ім самім падчас  затрымання абыходзіліся  карэктна, кажа Ігар Мацьвееў. Але па змяшчэнні ў ІЧУ ён бачыў, што некаторых затрыманых збівалі, задавалі правакацыйныя пытанні, запалохвалі.

    У ізалятары часовага ўтрымання Ігар Мацьвееў правёў  трое сутак.

    Хаця спадзяваўся, што затрымаецца там не больш як на тры гадзіны і яшчэ паспее апублікаваць фотарэпартаж на сайце “Народныя навіны Віцебска”.  Ён распавёў, што на яго склалі пратакол паводле артыкула 17.1 КаАП — за дробнае хуліганства, хаця ніякіх хуліганскіх учынкаў не было. Падпісваць пратакол Ігар Мацьвееў адмовіўся, і нават яго не чытаў, бо не меў пры сабе акуляраў.

    Чаму напярэдадні жонцы паведамілі, што яго арыштавалі на 10 сутак, застаецца невядомым. Верагодна, 9‑га жніўня  ў  ІЧУ быў дастаўлены іншы чалавек з такім самым прозвішчам і ініцыяламі, і яго насамрэч асудзілі. Дзіва, але падобная гісторыя адбылася і з прысудам затрыманаму журналісту Змітру Казакевічу. 11-га жніўня ягонай жонцы паведамілі, што яму прысуджаны арышт на 10 сутак, а калі яна назаўтра прывезла перадачу, то сказалі, што суда над мужам яшчэ не было,  і арыштам пакаралі нейкага іншага Казакевіча. Аднак у другой палове дня  дзяжурны паведаміў сваякам прозвішчы асуджаных за апошнія некалькі гадзінаў,  і ў спісе зноўку быў Зміцер Казакевіч з ранейшым  выракам – 10 сутак арышту.

    Што да  Ігара Мацьвеева, то яму  сказалі чакаць позву на суд бліжэйшымі днямі.

    Фота Алега Клімовіча

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці