• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «Прэсбола» з’явіўся новы галоўны рэдактар

    Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал BYsport — праект былых журналістаў «Прэсбола».

    BYsport стала вядома, што на пасаду галоўнага рэдактара спартыўнай газеты прызначаны Аляксандр Дабрыян. Раней ён працаваў у гэтым жа выданні, але на пасадзе намесніка.

    Сённяшні нумар газеты выйшаў за подпісам спадара Дабрыяна.

    Нагадаем, у выніку падзей 2020 года з выдання сышло шмат журналістаў. Гэта было зроблена на знак пратэста супраць дзеянняў заснавальнікаў медыя, якія вырашылі «нармалізаваць» кантэнт і прызначылі новага, лаяльнага да ўладаў, галоўнага рэдактара.

    Аднак 16-га чэрвеня 2023 года Міністэрства інфармацыі Беларусі паведаміла пра абмежаванне доступа да сайта выдання  «Прэсбол». 11 жніўня нечакана памёр 54-гадовы галоўны рэдактар газеты «Прэсбол» Сяргей Лісічкін. 6 кастрычніка 2023 года  ў Доме футбола адбылося чарговае пасяджэнне выканаўчага камітэта Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола». Тады Выканаўчы камітэт вырашыў выкупіць у заснавальнікаў газеты «Прэсбол» іх долі. Да гэтага часу дзяржаўнай Асацыяцыі належала толькі палова акцый медыя, астатнія былі ў прыватных асоб: 30 адсоткаў у Юрыя Арлова і па 10 адсоткаў у Аляксандра Дабрыяна і Дзмітрыя Беленькага.

    Як сцвярджае BYsport, Юрыя арлова на пасадзе дырэктара выдання замяніў былы журналіст газеты і дырэктар «Шахцера» Вадзім Філіповіч.

    Між іншым, пасля пераходу «Прэсбола» у рукі АБФФ супрацоўнікі скардзіліся, што не атрымліваюць заробак.

    Чытайце яшчэ:

    Главный редактор Reform.by: Наш проект может закрыться

    В Германии издали книгу с письмами политзаключенных белорусок — в ней есть истории журналисток

    Уладзімір Лапцэвіч: З‑за мяжы таксама можна працаваць на аўдыторыю ў Беларусі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці