• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пасля пераходу «Прэсбола» у рукі АБФФ супрацоўнікі скардзяцца, што не атрымліваюць заробак

    Пра гэта БАЖ распавялі крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

    6 кастрычніка стала вядома, што Беларуская федэрацыя футбола атрымала поўны пакет акцый спартовага выдання «Прэсбол». Газета цалкам перайшла пад кантроль дзяржавы. Як расказалі БАЖ крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй, з таго часу супрацоўнікі перасталі атрымліваць заробак:

    — Пакуль выданне было не на 100% у руках АБФФ, супрацоўнікам плацілі аклады ці менш, але грошы выплачвалі. Пасля таго, як «Прэсбол» перайшоў пад уладанне АБФФ, заробку ужо не было зусім. За верасень, напрыклад, без грошай. Таксама некалькі чалавек пакінулі выданне па пагадненні бакоў з пачатку кастрычніка. Падрабязнасцяў наконт далейшага існавання выдання няма, — кажуць калегі.

    Газета «Прэсбол» выходзіла з 1991 года. У 2020‑м яе упершыню ўзначаліў чалавек звонку: былы журналіст «Спартыўнай панарамы» і АНТ Сяргей Лісічкін. Тады з рэдакцыі сышлі вядучыя журналісты. У чэрвені 2023 года міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да сайта «Прэсбола». «Па выніках маніторынгу на прадмет захавання нацыянальнага заканадаўства аб СМІ Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь прыняло рашэнне аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу press­ball. by», — тлумачылі тады сваё рашэнне чыноўнікі ведамства.

    11 жніўня 2023 года54-гадовы галоўны рэдактар «Прэсбола» Сяргей Лісічкін памёр. Праз месяц з’явіліся размовы пра тое, што «Прэсбол» можа хутка спыніць сваё існаванне.

    На фоне крызісу ў «Прэсбол» наперад на інфармацыйным рынку вырвалася выданне Tri­buna, якое актыўна развівае беларускамоўную версію.

    Чытайце яшчэ:

    «Чем вагнеровец, пришедший убивать людей в Бахмут, отличается от террориста из ХАМАСа?» Интервью с ведущим израильского радио

    Вайна скончыцца. Калі-небудзь. У нашых фэйсбучных баталіях. Барыс Гарэцкі пра ўражанні ад паездкі ў Кіеў

    Зняволенага відэааператара Паўла Падабеда МУС уключыла ў спіс «экстрэмістаў»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці