Уладзімір Лапцэвіч: З‑за мяжы таксама можна працаваць на аўдыторыю ў Беларусі
Сябра Прававога цэнтра Беларускай асацыяцыі журналістаў Уладзімір Лапцэвіч лічыць, што ў Беларусі няма ўжо незалежнай журналістыкі. Але гэта не павінна стаць першкодай, каб даносіць інфармацыю да аўдыторыі ўнутры краіны, піша Polskie Radio.
Сябра Прававога цэнтра Беларускай асацыяцыі журналістаў Уладзімір Лапцэвіч лічыць, што ў Беларусі няма ўжо незалежнай журналістыкі. Засталіся толькі паасобныя незалежныя журналісты. Аднак, на ягоную думку, з‑за мяжы таксама можна працаваць на аўдыторыю ў Беларусі.
«Давайце ўзгадаем часы, калі не было інтэрнэта. Быў радыёэфір. Штодня розныя радыёстанцыі — тая ж самая Свабода, Нямецкая хваля, ВВС і гэтак далей — вяшчалі на Беларусь, якая ў той час была ў складзе Савецкага Саюзу. Людзі слухалі. Таму справа данясення інфармацыі была і тады, калі людзі, то бок журналісты, не мелі тых магчымасцяў, якія мы маем цяпер. Сёння мы маем і інтэрнэт, і розныя мэсэнжэры — тэлеграм-каналы, Facebook, YouTube і гэтак далей. Таму гэта прасцей стала. Іншая справа, што новыя падыходы змагання з боку вось гэтых структур з’явіліся», — кажа ў каментары для Polskie Radio Уладзімір Лапцэвіч.
Лапцэвіч адзначае, што беларускія медыя за мяжой па-ранейшаму арыентаваны на спажыўца ў Беларусі, нягледзячы на тое, што частка наратываў датычацца дыяспары.
Цалкам меркаванне Уладзіміра Лапцэвіча слухайце тут.
Чытайце яшчэ:
Шлях да Беларусі ляжыць праз перамогу ва Украіне? Дыскусія пра тое, як утрымаць наш інфармацыйны парадак у свеце
Беларусь згадваецца як адна з трох найбуйнейшых турмаў для журналістаў. «Рэпарцёры без межаў» падрыхтавалі сумную справаздачу
Не без агаворак і выключэнняў. У Еўропе дасягнулі важнага пагаднення аб рэгуляванні ў медыясферы