• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Магілёўскага відэааператара Яўгена Глушкова трымаюць у СІЗА і вінавацяць «за ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні»

    Відэааператару-фрылансеру Яўгену Глушкову высунутае абвінавачанне за ўдзел у «экстрэмісцкім фарміраванні». Пра гэта са спасылкай на мясцовых праваабаронцаў паведаміў Telegram-канал MAYDAY.TEAM. Паводле праваабаронцаў, у дачыненні да журналіста меркавана распачалі крымінальную справу па артыкуле 361-1 Крымінальнага кодэкса («Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім»). 

    Магілёўскі Telegram-канал дзеліцца таксама і падрабязнасцямі затрымання Яўгена Глушкова, якое адбылося на пачатку студзеня: сілавікі гвалтам уварваліся да яго ў кватэру, калі ён не адчыняў ім дзверы. Відэааператара схапілі «і вывалаклі на вуліцу проста ў тым адзенні, у якім ён быў дома», гэта значыць, без верхняй вопраткі.

    Яўген Глушкоў жыў адзін, таму пра яго затрыманне стала вядома не адразу — знаёмыя распачалі пошукі, калі зразумелі, што ён ужо некалькі дзён не выходзіць на сувязь. Паводле сяброў відэааператара, некаторы час пасля затрымання яго ўтрымлівалі ў ІЧУ, а потым перавялі ў следчы ізалятар пры турме № 4.

    Цяпер там знаходзіцца і магілёўскі блогер і фатограф Алесь Сабалеўскі. Верагодна, абодвух падазраюць у супрацоўніцтве з інфармацыйнымі рэсурсамі — YouTube-каналам 6TV Belarus і інфармацыйным сайтам «Магілёў. Media» («Навіны Магілёўскага рэгіёну»). Гэтыя медыі рашэннем КДБ Беларусі ад 29 лістапада 2023 года прызнаныя «экстрэмісцкімі фарміраваннямі».

    Яўген Глушкоў шмат гадоў працаваў на магілёўскім гарадскім тэлебачанні, на пачатку 2000‑х супрацоўнічаў з некалькімі гарадскімі парталамі, апошнім часам ніякай грамадскай дзейнасцю не займаўся і вёў даволі замкнёны лад жыцця.

    Чытайце яшчэ:

    Раман Пратасевіч анансаваў сваё вяртанне ў вялікае блогерства

    Флэшмоб «21»: што рабілі і як выглядалі беларускія медыйшчыкі ў свае 21 год

    Сергей Дорофеев: я — беженец

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці