• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Ізраілі знайшлі цела фотажурналіста Роя Ідана, які раней лічыўся зніклым без вестак

    Журналіст папулярнага ізраільскага выдання Ynet, які жыў у адным з кібуцаў на поўдні краіны, паспеў зрабіць першыя здымкі нападу баевікоў. Пасля гэтага ён лічыўся зніклым. Яго цела знайшлі праз 11 дзён пасля атакі ХАМАСа.

    Першапачаткова паведамлялася, што раніцай 7 кастрычніка 2023 года Рой Ідан убачыў баевікоў на парапланах і сляды ад ракет у паветры. Паспеў зрабіць некалькі здымкаў і вярнуўся ў дом.

    Што адбывалася ў далейшым, вядома са слоў суседзяў. Яны бачылі мужчыну з 3‑гадовай дачкой на руках. Журналіст быў у крыві. Лічылася, што фотакарэспандэнта выкралі, і ён знаходзіцца ў закладніках у Сектары Газа.

    Дагэтуль на поўдні Ізраіля працягваецца пошукавая аперацыя. Менавіта падчас такіх мерапрыемстваў было знойдзена цела Роя Ідана, паведамляе Ynet. Ён будзе пахаваны ў пятніцу, 20 кастрычніка, побач са сваёй жонкай. Аб яе гібелі стала вядома адразу: жанчыну забілі ў гасцёўні іх дома.

    Двое дзяцей сямейнай пары паспелі схавацца, і яны выратаваліся. Малодшую дачку дагэтуль не знайшлі. Як перадае Ynet, 3‑гадовая Эбігэйл, верагодна, знаходзіцца ў Сектары Газа. Яе выкралі разам з суседзямі.

    Паводле звестак Камітэта абароны журналістаў, на тэрыторыі Ізраіля, Сектара Газа і Лівана загінулі не менш за 12 прадстаўнікоў СМІ, 8 параненыя, 2 зніклі.

    Журналісты ў Сектары Газа, паведамляе камітэт, сутыкаюцца з асабліва высокай рызыкай. За першыя восем дзён канфлікту загінулі 10 палестынскіх супрацоўнікаў СМІ.

    — Камітэт падкрэслівае, што журналісты — гэта грамадзянскія асобы, якія выконваюць важную працу падчас крызісу, і яны не павінны падвяргацца нападкам з боку ваюючых бакоў, — заявіў Шэрыф Мансур, каардынатар праграм Камітэта абароны журналістаў па Блізкім Усходзе і Паўночнай Афрыцы. — Журналісты ўсяго рэгіёну нясуць вялікія ахвяры, асвятляючы гэты важны канфлікт. Усе бакі павінны прыняць меры па забеспячэнні іх бяспекі, каб спыніць гэтыя цяжкія страты.

    Чытайце яшчэ:

    Камітэт абароны журналістаў: на Блізкім Усходзе загінулі 12 журналістаў, 8 параненыя, 2 зніклі

    Журналіст Мядзведзеў: Да ўсяго можна прызвычаіцца – нават да вайны

    «Незалежныя медыя перажываюць крах бізнэс-мадэлі, а грамадства падвяргае сябе самацэнзуры». Асноўнае са справаздачы Freedom House

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці