• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Камітэт абароны журналістаў: на Блізкім Усходзе загінулі 12 журналістаў, 8 параненыя, 2 зніклі

    Вайна доўжыцца крыху больш за тыдзень, але за гэты час медыясектар ужо панёс велізарныя страты. Паводле звестак Камітэта абароны журналістаў, на тэрыторыі Ізраіля, Сектара Газа і Лівана загінулі 12 прадстаўнікоў СМІ, 8 параненыя, 2 зніклі.

    Як падкрэслівае Камітэт абароны журналістаў, ён расследуе ўсе паведамленні пра прадстаўнікоў медыя, якія былі забітыя, параненыя, затрыманыя альбо прапалі без вестак.

    Першыя ахвяры сярод журналістаў былі зарэгістраваныя падчас атакі ХАМАСа на поўдзень Ізраіля. Фатограф газеты Israel Hay­om Яніў Зохар быў забіты ў кібуцы Нахаль-Оз. Таксама загінулі яго жонка і дзве дачкі.

    Журналісты ў Сектары Газа, паведамляе камітэт, сутыкаюцца з асабліва высокай рызыкай. За першыя восем дзён канфлікту загінулі 10 палестынскіх супрацоўнікаў СМІ.

    Хусам Мубарак, журналіст звязанага з ХАМАС радыё «Аль-Акса», загінуў, як мяркуецца, у выніку ізраільскага авіяўдару на поўначы Сектара Газы.

    Узброены канфлікт распаўсюджваецца на іншыя краіны. Так, 13 кастрычніка на поўдні Лівана ў выніку абстрэлу загінуў журналіст з Бейрута, яшчэ шэсць чалавек пацярпелі, у іх ліку Крысціна Асі, фатограф французскага інфармацыйнага агенцтва AFP.

    — Камітэт падкрэслівае, што журналісты — гэта грамадзянскія асобы, якія выконваюць важную працу падчас крызісу, і яны не павінны падвяргацца нападкам з боку ваюючых бакоў, — заявіў Шэрыф Мансур, каардынатар праграм Камітэта абароны журналістаў па Блізкім Усходзе і Паўночнай Афрыцы. — Журналісты ўсяго рэгіёну нясуць вялікія ахвяры, асвятляючы гэты важны канфлікт. Усе бакі павінны прыняць меры па забеспячэнні іх бяспекі, каб спыніць гэтыя цяжкія страты.

    Між тым, ізраільская выведка «Масад» заявіла, што рэпарцёры катарскага тэлеканала «Аль-Джазіра» парушаюць забароны цэнзуры і падвяргаюць рызыцы сілы бяспекі. Яна рэкамендуе закрыць прадстаўніцтва ў Ізраілі.

    Чытайце яшчэ:

    Ён быў першым з беларускіх журналістаў, які стаў персанальным ворагам рэжыму. Сем гадоў з забойства Паўла Шарамета

    Журналістка, якая працавала ў акупацыі: Аднакласнік з Беларусі казаў, што я хлушу, бо не могуць бамбіць Чарнігаў

    Траціна асуджаных журналістаў у Беларусі – супрацоўнікі «Белсату». За кратамі – 13 супрацоўнікаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці