• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Узлом трансляцый 9 траўня: ва Украіне і Латвіі паказалі маскоўскі парад, а ў Расіі — «забойцаў СВА»

    Кібератакі на тэлеканалы ў Латвіі, Украіне і Расіі зафіксаваныя 9 траўня 2024 года. У двух першых краінах гледачы пабачылі кадры з маскоўскага параду, а ў расійскім рэгіёне —  «нацыяналістычную агітацыю».

    Узлом трансляцый 9 траўня

    Фота: скрын трансляцыі, https://www.instagram.com/verstka.media/ Крыніца: reform.news

    У Латвіі адбылася атака на сетку Balti­com: парад з Масквы паказвалі ўсе каналы інтэрнэт-тэлебачання кампаніі. Пра гэта паведаміў кіраўнік Нацыянальнай рады па электронных СМІ (NEPLP) Івар Абаліньш. Паслугі інтэрнэт-тэлебачання Balti­com былі часова адключаны, піша «Детектор Медіа».

    Таксама хакеры зламалі спадарожнікавы эфір украінскіх каналаў груп StarLight Media і «Інтер» і запусцілі трансляцыю парада ў Маскве. Напады зазналі і тэлеканалы «Суспільне», «Еспресо», «Апостроф» і «Дім». Спадарожнікавы аператар афіцыйна пацвердзіў, што атака адбылася з тэрыторыі Маскоўскай вобласці, распавёў чалец Нацыянальнай Рады Украіны па тэлебачанні і радыёвяшчанні Максім Анапрыенка.

    У той жа час у Башкартастане зафіксавалі ўзлом трансляцыі тэлебачання «Уфанет». Здарэнне пацвердзіў мясцовы правайдэр, піша Reform.news са спасылкай на расійскія СМІ. 

    Паводле дзяржаўнай ТРК Башкартастана, «на экранах дэманстраваліся правакацыйныя лозунгі, гучалі заклікі да незаконнай дзейнасці, паказвалі кадры маршаў нацыяналістычных груповак».

    Выданне «Вёрстка» удакладніла, што мела на ўвазе дзяржСМІ:

    «Замест парада перамогі паказалі ўдзельнікаў вайны ва Украіне, фальсіфікацыі выбараў і кадры тэракту ў «Крокусе».

    Пры гэтым на фоне удзельнікаў СВА былі надпісы «забойца», «педафіл» і іншыя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці