Журналіст Мядзведзеў: Да ўсяго можна прызвычаіцца – нават да вайны
Больш за паўтара года ва Украіне ідзе актыўная фаза вайны і да гэтага часу тут працуе беларускі журналіст Андрэй Мядзведзеў. «Рацыя» пагутарыла з ім. Мы публікуем некаторыя фрагменты з іх размовы.
Андрэй распавядае, як простыя ўкраінцы зараз ставяцца да вайны ў сваёй краіне:
– На Украіне за гэтыя паўтара года людзі да вайны проста прызвычаіліся. Насамрэч калі параўноўваць з першымі месяцамі, калі людзі нават не ведалі, як сябе паводзіць у выпадку такога ўварвання ворага, у выпадку масавых ракетных абстрэлаў і іншых, у выпадку калі нейкія незразумела чые самалёты ў паветры, то зараз нічога такога няма і людзі разумеюць, адкуль можа быць небяспека.
Па словах Андрэя, які знаходзіцца ў Тэрнопалі, у гэты горад таксама далятаюць ракеты далёкага дзеяння:
– Што тычыцца заходняга рэгіёну, то тут зразумела небяспекі абстрэлаў мінамётных, ці артылерыйскіх, ці авіяцыйных няма. Практычна існуе небяспека патрапленне ракет далёкай далёкасці, якія ўсё ж такі Расея ўжывае даволі часта. І прылёты былі, і прылёты ёсць у суседнія гарады. Людзі разумеюць небяспеку, але ставяцца да яе даволі прагматычна, узважана, і калі, напрыклад, ёсць інфармацыя, што ракеты кіруюцца ў бок канкрэтнага горада, напрыклад, Тэрнопаля, то некаторыя людзі сыходзяць ва ўкрыцці.
Андрэй Мядзведеў зазначыў, што падчас працы ва Украіне ён таксама трапіў у Днепр, калі на гэты горад быў здзейснены масавы абстрэл расейскімі ракетамі.
Цалкам матэрыял слухайце тут
Чытайце яшчэ:
Belarus IGF-2023: силовики, раскаявшиеся айтишники и экстремистские активисты
Вайна скончыцца. Калі-небудзь. У нашых фэйсбучных баталіях. Барыс Гарэцкі пра ўражанні ад паездкі ў Кіеў
Как себе помочь при травме свидетеля в журналистике? Рекомендации психолога