• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Брэсце распавялі пра наклады дзяржаўных раёнак і агучылі задачы для прапагандыстаў

    У прыярытэце развіцця інфармацыйнай прасторы Брэсцкай вобласці мусіць быць мясцовая прэса. Пра гэта было заяўлена падчас пасяджэння калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама.

    Кіраўніца ўпраўлення Таццяна Гагакава нагадала пра тое, што за працай рэгіянальных СМІ пільна сочаць не толькі мясцовыя ўлады, але і ў адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

    «Мы павінны працаваць на апярэджанне, не толькі адсочваць, але і прасоўваць свой інфармацыйны парадак дня, прапаноўваць ініцыятыву. І, адпаведна, не забывацца пра сваю аўдыторыю», — абазначыла ідэолаг задачу дзяржаўным журналістам.

    Паводле агучаных звестак, агульны наклад мясцовай прэсы ў Брэсцкай вобласці зараз складае 87 671 экзэмпляраў. У рэгіёне друкуюцца 17 перыядычных выданняў і створаныя два медыяхолдынгі. Адзін з іх — на базе абласной газеты «Заря», другі — пад шыльдай газеты «Пинский вестник».

    Таксама на калегіі абмяркоўвалі пытанні, што тычацца распрацоўкі этнаканфесійнай сферы Брэсцкай вобласці.

    Чытайце яшчэ:

    Палітзняволенага блогера Паўла Вінаградава перавялі з калоніі ў гродзенскую турму

    У «Прэсбола» з’явіўся новы галоўны рэдактар

    «Вясна» атрымала прэмію ААН ў галіне правоў чалавека за 2023 год

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці