#StandUpForJournalism — Міжнародная і Еўрапейская федэрацыі журналістаў падтрымалі беларускіх калег
Міжнародная і Еўрапейская федэрацыі журналістаў (IFJ і EFJ) падтрымалі беларускіх калег. Кіраўніцтва гэтых прафесійных арганізацый узяло ўдзел у акцыі «Станем за журналістыку».
З 2007 года 5 лістапада па ўсім свеце Міжнародная федэрацыя журналістаў праводзіць кампанію «Станем за журналістыку», каб прыцягнуць увагу да галоўных пагрозаў, з якімі сутыкаюцца калегі.
Міжнародная і Еўрапейская федэрацыі журналістаў назіраюць за сітуацыяй са свабодай СМІ і ўмовамі працы журналістаў у Беларусі. Яны заўсёды выступаюць у падтрымку беларускіх калегаў.
Журналісты-фрылансеры паўночных краін Еўропы выступілі ў падтрымку беларускіх калегаў
МФЖ / EFJ асуджае ціск Следчага камітэта на медыя Беларусі
Канферэнцыя БАЖ — МФЖ: Беларусь — адна з найбольш варожых да журналістаў краіна
Галоўнай пагрозай у Беларусі сёлета стала завядзенне крымінальных спраў супраць вядомых журналістаў і рэдактараў недзяржаўных медыя.
7–9 жніўня ў рэдакцыях TUT.BY, інфармагенцтва БелаПАН, іншых СМІ, а таксама ў кватэрах журналістаў прайшлі вобшукі.
Былі затрыманыя галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава, рэдактары партала: Ганна Калтыгіна, Галіна Уласік і Ганна Ярмачонак, галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына і міжнародны аглядальнік БелаПАН Таццяна Каравянкова, уласны карэспандэнт Deutsche Welle Паўлюк Быкоўскі, рэдактар сайта газеты “Белорусы и рынок” Аляксей Жукаў.
Усе яны правялі некалькі сутак у ізалятары часовага ўтрымання. Пасля вызвалення большасці падазраваных быў забаронены выезд з краіны.
Следчы камітэт падазрае журналістаў у тым, што яны ажыццяўлялі несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА. Незалежныя аналітыкі перакананыя: “справа БелТА” — спроба ўладаў запалохаць і ўзяць пад кантроль галоўныя недзяржаўныя інтэрнэт-медыя. Журналістам пагражаюць штрафы і нават турэмныя тэрміны.
У пачатку лістапада Следчы камітэт пачаў прад’яўляць абвінавачванні журналістам ў «справе БЕЛТА».
Далучайся да кампаніі і ты — падзяліся інфармацыяй і выкажы салідарнасць на сваім рэсурсе ці ў сваёй сацыяльнай сетцы!
#СтанемЗаЖурналістаў
#CтанемЗаЖурналістак
#StandUpForJournalism
Інфармацыйныя матэрыялы кампаніі ў вялікім памеры — тут