• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праваабаронцаў «Вясны» асудзілі на вялікія турэмныя тэрміны. БАЖ пратэстуе супраць судовай расправы

    3 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна горада Мінска суддзя Марына Запаснік прызначыла старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна», палітвязню Алесю Бяляцкаму 10 гадоў. 

    Акрамя Аляся Бяляцкага абвешчаны прысуд іншым палітзняволеным праваабаронцам «Вясны»:

    • Валянціну Стэфановічу — 9 гадоў

    • Уладзіміру Лабковічу — 7 гадоў

    • Дзмітрыю Салаўёву (завочна) — 8 гадоў

    Да таго старшыні «Вясны» прызначылі пяць тысяч базавых велічыняў штрафу (185 000 рублёў), астатнім — па тры тысячы базавых велічыняў (111 000 беларускіх рублёў).

    Нагадаем, 9 лютага 2023 года пракурор Аляксандр Каральзапрасіў для Алеся Бяляцкага да 12 гадоў пазбаўлення волі, Валянціна Стэфановіча — 11 гадоў і Уладзіміра Лабковіча —  9 гадоў, Дзмітрыю Салаўёву — 10 гадоў, а таксама запатрабаваў прызначыць штраф у памеры 185 000 беларускіх рублёў на кожнага з абвінавачаных.

    Вясноўцы сваёй віны не прызналі.

    «Пазіцыя пракуратуры па справе нашых сяброў і калегаў з’яўляецца ўвасабленнем усёдазволенасці беларускіх уладаў. Драконаўскія тэрміны турэмнага зняволення і штрафы нават па жахлівых стандартах глыбока скампраметаванай беларускай судовай сістэмы з’яўляюцца цяжкім выпрабаваннем для абвінавачаных і іх сем’яў», — заяўляў Павел Сапелка, выконваючы абавязкі члена праўлення «Вясны». 

    Праваабаронцы «Вясны» заяўлялі пра парушэнні правоў і свабодаў вясноўцаў падчас суду. Яны падкрэслівалі, што на працягу ўсяго судовага працэсу абвінавачаныя заставаліся ў кайданках, а суддзя Марына Запаснік адмаўлялася разглядаць шматлікія хадайніцтвы аб іх зняцці. Суддзя таксама адмовілася даваць вясноўцам пісьмовыя прылады, з‑за чаго Алесь Бяляцкі вымушаны канспектаваць ход судовага працэсу стрыжнем ад асадкі. Акрамя таго, праваабаронцам адмовілі ў разглядзе справы на іх роднай беларускай мове.

    Абурэнне праваабаронцаў выклікала і тое, што дзяржСМІ  увесь час публікавалі «выкрывальныя» артыкулы пра вясноўцаў, а Уладзіміра Лабковіча, якому падчас пасяджэнняў станавілася блага, абвінавацілі ў сімуляцыі.

    Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі напярэдадні вынясення прысуду па справе «Вясны» асудзілі крымінальны пераслед Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча і ў чарговы раз заклікалі беларускія ўлады вызваліць праваабаронцаў і зняць з іх усе абвінавачанні.

    Чытайце яшчэ:

    БАЖ праводзіць апытанне аўдыторыі: прайдзіце яго і дапамажыце нам стаць лепш!

    Яшчэ адзін беларус атрымаў Нобель! Факты пра Алеся Бяляцкага

    У Магілёве затрымлівалі фотакарэспандэнта парталу «Могилёв. Онлайн». Зараз ён на свабодзе

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці