Галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» перавялі ў жодзінскае СІЗА
Аляксандр Манцэвіч зараз знаходзіцца ў следчай турме №8 горада Жодзіна.
Супраць заснавальніка і галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча завялі крымінальную справу. У чым вінавацяць рэдактара, невядома — з адваката была ўзятая падпіска аб неразгалошванні.
Аляксандра Манцэвіча затрымалі падчас хвалі ператрусаў у рэгіянальных медыя 15 сакавіка. З таго часу ён застаецца за кратамі. Цяпер Аляксандра перавядуць у следчы ізалятар. Аляксандру Манцэвічу — 64 гады, ён неаднаразовы пераможца журналісцкіх конкурсаў і прэмій за высокія стандарты працыю. «Рэгіянальная газета» да разгрому была вядучым незалежным медыя Маладзечна і рэгіёна.
Падтрымаць спадара Аляксандра лістамі, адправіць пасылку ці зрабіць грашовы перавод можна цяпер па адрасе: Манцэвіч Аляксандр Барысавіч, 1958 г.н. — Следчая турма № 8, 222163, Жодзіна, вул. Савецкая 22А.
Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА
Чытайце яшчэ:
Тое, чаго вы так даўно чакалі! Пачынаем прыём матэрыялаў на конкурс «Вольнае слова»
Нашчадкі айцоў БНР. Як сёння жывуць унукі Антона Луцкевіча і Аркадзя Смоліча
Праваабаронцы прызналі палітзняволенай экс-супрацоўніцу тэлеканала «Беларусь 2»