• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Элементарная помста, жаданне прадэманстраваць сваю значнасць”. Ян Рудзік пра “спецвытворчасць” і суд

    У рамках так званай “спецыяльнай вытворчасці” на 16 лютага Мінскі абласны суд прызначыў пасяджэнне з завочным удзелам рэдактараў інфармацыйнага рэсурсу Nexta Сцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка. Чакаецца прысутнасць і Рамана Пратасевіча, адзінае, не разгалошваецца яго статус — гэтаксама ўдзельніка альбо падазраванага. 

    Раней на сайце Вярхоўнага суда было абнародавана прадпісанне, што фігуранты мусяць з’явіцца аб 11‑й раніцы 16 лютага ў будынак Мінскага раённага суда з дакументамі, якія пацвярджаюць асобу. Што наўрад ці можа здарыцца фізічна: Сцяпан Пуціла і Ян Рудзік знаходзяцца за межамі Беларусі.

    Тым больш, усё гэта адпачатку нагадвае не суд, а “таннае шоў для ідыётаў”, кажа Ян Рудзік у каментары для Беларускай асацыяцыі журналістаў. 

    “Насамрэч ведаю толькі дату судзілішча і стос інкрымінаваных артыкулаў, — удакладняе суразмоўца. — Да таго ж, ніхто на сувязь са мной выйсці не спрабаваў, ні следчыя, ні пракуроры. Ніякіх намёкаў нават з боку адваката, якога для антуражу павінны прыставіць нібыта абараняць нашы інтарэсы. Таму перакананы, што гэта перш за ўсё элементарная помста, жаданне паказаць, што яны ўсё памятаюць, “жэстачайшая адказнасць” хоць бы ў такім гіпертрафіраваным выглядзе абавязкова спасцігне ворагаў рэжыму”. 

    У апошнія дні мінулага года Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да Сцяпана Пуцілы, Яна Рудзіка і Рамана Пратасевіча.

    Два першыя жывуць і працуюць у Польшчы, іх справы разглядаліся на падставе “спецвытворчасці” пры фізічнай адсутнасці фігурантаў. Апошні ўжо больш за паўтара года знаходзіцца пад хатнім арыштам у Мінску, яго напоўніцу выкарыстоўваюць прапагандысты.

    Насуперак першапачатковаму пазову на трох, у анансаваным на 16 лютага працэсе Раман Пратасевіч не значыцца. Ці азначае гэта, што ўлады сапраўды гатовы яго амніставаць за супрацу са следствам?

    “Цяжка рабіць нейкія здагадкі, але прапагандысты пісалі, што Пратасевіч на судзе таксама будзе. Хаця, магчыма, яго ўжо перакваліфікавалі ў сведку. Праўда, я сумняюся. Наадварот, мяркую, што праз фізічную немагчымасць дацягнуцца да нас, якраз на ім яны адарвуцца ўжо як трэба”, — дапускае Ян Рудзік у размове са службай маніторынгу БАЖ.

    Рамана Пратасевіча і яго сяброўку Соф’ю Сапегу затрымалі ў маі 2021 года ў выніку прымусовай пасадкі ў мінскім аэрапорце самалёта кампаніі Ryanair, калі яны вярталіся з Грэцыі ў Літву. Экс-рэдактар Nex­ta хутка стаў “прынадай” у руках уладаў, з’яўляючыся ў эфірах прапагандысцкіх каналаў і на прэс-канферэнцыях дзяржаўных ведамстваў. Але абяцаныя бонусы за “шчырае раскайванне” выглядае, што не выкананыя: сам ён пад хатнім арыштам, Соф’ю Сапегу пакаралі 6 гадамі калоніі, экс-аднадумцаў судзяць па “спецвытворчасці” з пагрозай пазбаўлення маёмасці і грамадзянства.   

    Прынамсі з паведамлення Мінскага абласнога суда вынікае, што справа Рамана Пратасевіча не закрыта і будзе разглядацца калі не разам з былымі паплечнікамі, дык іншым парадкам. У ранейшых версіях усім фігурантам былі інкрымінаваныя наступныя крымінальныя артыкулы:

    – распальванне сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130);

    – арганізацыя масавых беспарадкаў, навучанне і іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў іх (ч. 1 і ч. 3 арт. 293);

    – арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 і ч. 2 арт. 342);

    – публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, акту тэрарызму, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (ч. 3 арт. 361);

    – стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім (ч. 1 арт. 361–1);

    – паклёп і публічная абраза прэзідэнта Беларусі (ч. 2 арт. 367, ч. 2 арт. 368).

    Акрамя таго, Сцяпану Пуцілу і Яну Рудзіку выстаўленыя дадатковыя артыкулы, якіх не было ў Рамана Пратасевіча:

    – змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч.1 арт. 357 КК);

    – фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 2 арт. 361–2);

    – дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь (арт. 369–1 КК).

    Нарэшце, асобна Сцяпану Пуцілу інкрымінавана “арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі” (ч. 1 арт .290–5 КК). Генпракуратура заявіла пазоў аб пакрыцці маёмаснай шкоды ў інтарэсах дзяржавы на суму больш за 30 мільёнаў рублёў.

    Бок абвінавачання сцвярджае, што з 2020 года, дзеля рэалізацыі агульнага плана змовы з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, фігуранты публікавалі ў сетках каналаў Nex­ta і «Беларусь галаўнога мозгу» матэрыялы, мэтай якіх было падбухторванне людзей да ўдзелу ў масавых беспарадках, узброенага супраціву прадстаўнікам улады; арганізацыя несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў; распальванне сацыяльнай варожасці; прымяненне гвалту ці пагрозы яго ўжывання, распаўсюд паклёпніцкіх звестак і апублічванне персанальнай інфармацыі; замах на законныя інтарэсы супрацоўнікаў праваахоўных органаў і іх блізкіх; заклікі да актаў тэрарызму.

    У дачыненні да Сцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка завочна абрана мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту, Раман Пратасевіч працягвае заставацца пад хатнім арыштам. 

    Чытайце яшчэ:

    Накануне 30-летия старейшая в Беларуси FM-станция Radio BA прекратила вещание. Что случилось?

    «Прасіла прывезці некалькі сукенак і вершы Бродскага». Муж зняволенай Кацярыны Андрэевай згадвае іх спатканні

    У Віцебску стварылі “Медыяцэнтр Віцебскай вобласці” для дзяржаўных СМІ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці