• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    МЗС правяло брыфінг з удзелам Рамана Пратасевіча. Ён заявіў, што нікому не здраджвае, а «проста супрацоўнічае са следствам»

    У пачатку брыфінга было заяўлена, што "Раман Дзмітрыевіч меў жаданне пагаварыць са СМІ, і мы знайшлі такую легальную магчымасць".

    Карэспандэнт BBC Джона Фішэр пакінуў брыфінг МЗС у Мінску, куды прывялі Рамана Пратасевіча. «Мы толькі што выйшлі. Не прымаем удзелу, калі ён відавочна знаходзіцца там пад прымусам», — напісаў ён у твітары.
     
    У пачатку брыфінга Раман Пратасевіч сказаў, што інфармацыя пра тое, што яго збіваў Аляксандр Лукашэнка, — жарт.

    Крывападцёкі на руках, якія былі бачныя на відэа пасля затрымання, — сляды ад сцяжак.

    Раман заявіў, што цудоўна пачуваецца, не мае ні на што скаргаў, «ніхто да мяне і пальцам не дакрануўся». Ён заклікаў не ствараць чутак, бо закладнікамі гэтай сітуацыі з’яўляюцца яго бацькі ў Польшчы і Сафія Сапега (знаходзіцца ў СІЗА).

    Я бачу, што маіх бацькоў выкарыстоўваюць: яны ездзяць па акцыях пратэсту і г.д. Я перакананы, што яны могуць бяспечна вярнуцца ў Беларусь.

    «Мам, пап, не переживаете, у меня все отлично», —  заявіў Пратасевіч.

    Пратасевіч заявіў, што ніхто не прымушаў яго да супрацоўніцтва са следствам, да публічных выступаў. Ён сказаў, што разумее, «які ўрон нанёс дзяржаве і краіне  і хоча выправіць гэтую сітуацыю». «Я нікому не здраджваю, нікога не здаю. Я проста супрацоўнічаю са следствам», — заявіў Пратасевіч.

    Падчас прэс-канферэнцыі ў МЗС Раман Пратасевіч спытаўся ў прысутных журналістаў, ці вераць яны яму.

    «Раман, я вам шчыра спачуваю. Вам шчыра спачуваюць многія вашы калегі ў Беларусі. Я магу ўявіць, што з вамі маглі зрабіць. І ніводнаму вашаму слову я не веру. Проста трымайцеся, проста перажывіце гэта», — сказала Пратасевічу журналістка БелаПАН Таццяна Каравянкова.

    Раман Пратасевіч абвінавачваецца па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

    арт. 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»;

    арт. 293 «Масавыя беспарадкі»;

    арт. 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы».

    Соф’я Сапега была затрыманая па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства прадугледжанага 342 артыкулам КК (удзел у масавых беспарадках),  таксама  яна была прыцягнутая ў якасці абвінавачванай па іншай крымінальнай справе, якая расследуецца па частцы 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці