Дзятлаўская раёнка прапануе далучыцца да свайго чат-бота «Перамогі»
Дзятлаўская раённая газета «Перамога» асвойвае сучасныя платформы і прапануе чытачам з дапамогай QR-кода падключыцца да чат-бота ў тэлеграме. Яго назва прадказальна супадае з назвай мабілізацыйнага плана «Перамога», абвешчанага беларускім дэмакратычным рухам.
Беларусаў, якія праз чат-бот зарэгістраваліся ў плане “Перамога”, улады шматкроць называлі тэрарыстамі. Супраць стваральнікаў плана — былых сілавікоў з арганізацыі BYPOL — заведзеная і ўжо перададзеная ў суд крымінальная справа. Абвінавачаным інкрымінуюць 12 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку здраду дзяржаве, заклікі да санкцый, дзеянні з мэтай захопу дзяржаўнай улады, арганізацыя акту тэрарызму ды іншае.
Што будзе, калі міліцыя знойдзе ў чыім-небудзь смартфоне рэгістрацыю ў чат-боце дзятлаўскай “Перамогі”, невядома. Ад чытачоў газета мірна чакае прапаноў і матэрыялаў, якія рэдакцыя зможа выкарыстаць, каб хутка вырашаць мясцовыя праблемы.
Чытайце яшчэ:
Блогер з раёнкі. Як цяпер улада спрабуе вярнуць уплыў друкаваных выданняў
У Віцебску Барыса Хамайду аштрафавалі на 600 рублёў. І прызначылі новы суд
Аляксандр Івулін запусціў новы праект на YouTube