• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анджэя Пачобута ўзнагародзілі медалём місіі Яна Карскага

    Журналіст Анджэй Пачобут, які асуджаны на 8 гадоў зняволення, ушанаваны польскім Медалём місіі Яна Карскага, паведамляе «Белсат».

    Па інфармацыі тэлеканала, таварыства Яна Карскага такім чынам выказала салідарнасць са зняволеным журналістам. А рашэнне аб узнагароджанні трэба расцэньваць як рэакцыю на ціск, які зазнае Анджэй Пачобут у наваполацкай калоніі. Нагадаем, нядаўна стала вядома, што наступныя паўгода Пачобут мае правесці ў памяшканні камернага тыпу.

    Медаль місіі Яна Карскага і грамату плануецца перадаць сям’і Анджэя Пачобута.

    Медаль быў заснаваны ў гонар польскага дзяча, удзельніка руху супраціву Яна Карскага. Падчас Другой сусветнай вайны Карскі на акупаванай тэрыторыі дакументаваў факты масавага знішчэння яўрэйскага насельніцтва гітлераўскім рэжымам. За сваю дзейнасць, накіраваную на раскрыццё праўды аб Халакосце, ён быў ушанаваны званнем Праведнік свету.

    Анджэя Пачобута затрымалі ў сакавіку 2021 года ў Гродна. У 2023‑м быў агучаны прысуд — 8 гадоў калоніі. 21 чэрвеня стала вядома, што палітвязня перавялі ў наваполацкую калонію №1.

    Чытайце яшчэ:

    Панк, шахматыст, сядзеў за абразу Лукашэнкі: хто такі Андрэй Пачобут, якога затрымалі за «распальванне нацыянальнай варажнечы»

    «Быць годным памяці герояў АК». Пачобут расказаў, чаму не напіша прашэньня аб памілаваньні

    Палітзняволены Анджэй Пачобут перадае прывітанне ўсім БАЖаўцам: Усё будзе добра

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці